«Не пакідайце дзяцей адных!»

Зрабіць адпачынак дзяцей у летні час займальным і бяспечным заклікаюць бацькоў і ўсіх дарослых выратавальнікі ў ходзе гэтай акцыі.

З 11 мая па 1 чэрвеня ў нашым раёне абвешчана штогадовая акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» Яна накіравана на зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі ў канікулярны перыяд. У гэты час выратавальнікі наведаюць шматдзетныя сем’і, жаночую кансультацыю паліклінікі, бацькоўскія сходы ў школах, месцы з масавым знаходжаннем людзей, каб нагадаць дарослым пра бяспеку дзяцей.
— Пік няшчасных здарэнняў з удзелам дзяцей штогод выпадае менавіта на летнія канікулы, — удакладняюць бярэзінскія выратавальнікі. — Вадаёмы, кар’еры, будаўнічыя пляцоўкі, адкрытыя вокны нясуць вялікую небяспеку для дзяцей, асабліва калі за імі няма пільнага нагляду. Абмеркаваць з хлопчыкамі і дзяўчынкамі магчымыя небяспечныя сітуацыі, рас-тлумачыць, чаму яны могуць адбыцца, — абавязак не толькі наш і педагогаў, а перш за ўсё – бацькоў. У іх сілах забяспечыць дзятве максімальную бяспеку!

Бярэзінскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *