Працягвае «вандраваць выстава “Моладзь за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці”

Пра тое, як знайсці сэнс жыцця, не пайсці на повадзе ў спакус і не трапіць у залежнасць ад алкаголю і наркотыкаў, не стаць ахвярай віртуальнай рэальнасці, а таксама як зберагчы цнатлівасць, стварыць шчаслівую сям’ю, выхаваць дзяцей у хрысціянскіх традыцыях, вялася размова падчас сустрэчы прадстаўнікоў праваслаўнай царквы з калектывам Бярэзінскага вузла паштовай сувязі, што адбылася напярэдадні Міжнароднага дня сям’і.
Увазе работнікаў арганізацыі і кліентаў, што завіталі ў гарадское паштовае аддзяленне ў мінулы чацвер, прапанавалі выставу “Моладзь за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці”. Наглядныя матэрыялы, узгаданыя дабрачынным пратаіерэем Ільёй Ганчаруком жыццёвыя гісторыі з павучальным сэнсам і прыведзеныя яскравыя параўнанні не пакінулі раўнадушных і яшчэ раз далі зразумець, што толькі шчырыя пачуцці, паважлівыя і чулыя адносіны да родных і блізкіх дапамагаюць знайсці сэнс жыцця і стаць па-сапраўднаму шчаслівым.
Падобныя сустрэчы прайшлі ў Бярэзінскім вузле электрасувязі, раённым цэнтры культуры, ПМК №182, камбінаце бытавога абслугоўвання і тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Па словах І. Ганчарука, на бліжэйшы час запланавана выступленне перад вучнямі СШ № 2 г. Беразіно.

Алена МУРАЧ.
Фота аўтара.

Працягвае «вандраваць выстава “Моладзь за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці”: 1 комментарий

  • 16 мая 2018 в 12:42
    Permalink

    Слушал лекцию батюшки. Понравилась! интересные мысли.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *