У БЕРАЗІНО АДЗНАЧАЮЦЬ ДЗЕНЬ СЯМ’І

Самы каштоўны скарб кожнага чалавека – сям’я. Гэта дом, людзі, якія заўсёды побач, дзеці. Сям’я – гэта шчасце. Сям’я – аснова нашага грамадства.

Сапраўдная сям’я – гэта больш, чым проста быць сваякамі. Гэта асаблівае стаўленне адзін да аднаго, каханне, узаемапавага, дапамога. Гэта калі кожны чалавек унікальны і незаменны, як і тое, што ён прыносіць у сям’ю. Гэта бабуліны казкі і смачныя пірагі, матуліны клопаты, татава дапамога, падтрымка і ўвага. Сям’я займае ў нашым жыцці адно з першых месцаў, і няма нічога даражэйшага і больш значнага за сям’ю.
У рамках Дня сям’і ў радзільнае аддзяленне Бярэзінскай бальніцы з падарункамі і віншаваннямі завіталі старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан і індывідуальны прадпрымальнік Ірына Віктараўна Астроўская-Волк.
Напярэдадні гэтага свята папаўненнеў сваіх сем’ях дачакаліся Кацярына Аляксандраўна Мешыц, Галіна Пятроўна Палуніна, Ксенія Аляксандраўна Кліменя, Марыя Андрэеўна Старавойт. Менавіта ім і іх нованароджаным дзеткам былі ўручаны падарункі, у іх адрас гучалі шчырыя віншаванні ў прысутнасці медыцынскіх работнікаў радзільнага аддзялення.
Усе нованароджаныя праходзяць праз іх добрыя і пяшчотныя рукі. Шмат увагі і клопатаў удзяляе ім загадчыца радзільнага аддзялення Таццяна Уладзіміраўна Калугіна.
Хочацца, каб сям’я стала для кожнага з нованароджаных пастаяннай апорай і падтрымкай, каб дзеткі маглі расці і выхоўвацца ў любові і разумнай дабрыні, удасканальвацца і развіваць свае таленты і здольнасці, паважаць не толькі родных, а і ўсіх, з кім давядзецца ім сустракацца на жыццёвым шляху. І каб заўсёды, у любой сітуацыі яны маглі быць упэўненымі ў тым, што ў іх ёсць сям’я, дзе заўсёды падтрымаюць, дадуць карысную параду, а пры неабходнасці і дапамогу.
Алена ГРОМАВА.

У БЕРАЗІНО АДЗНАЧАЮЦЬ ДЗЕНЬ СЯМ’І: 2 комментария

  • 16 мая 2018 в 14:54
    Permalink

    Калугина — врач от Бога!!!!! Спасибо ей за наших здоровеньких малышей!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +1+4Vote -10

  • 16 мая 2018 в 10:45
    Permalink

    Молодцы! Семья — это главное в жизни!!!

    Рейтинг комментария:Vote +1+3Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *