Бярэзінскі раён у чаканні студэнцкіх атрадаў

У мінулы чацвер у канферэнцзале райвыканкама прайшоў семінар для прадстаўнікоў з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, дзе летам будуць працаваць студэнцкія атрады. Падчас размовы і разгледзелі пытанні размяшчэння, харчавання, аплаты працы работнікаў студэнцкіх атрадаў, яшчэ раз нагадалі патрабаванні заканадаўства аб працы і ахове працы.

— Многія арганізацыі ў нашым раёне з задавальненнем прымаюць студэнцкія атрады, — гаварыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валерыя Валер’еўна Карэцкая. — Студэнцкія атрады – гэта магчымасць зарабіць; набыць першасныя працоўныя навыкі; дружны калектыў, нефармальныя адносіны, можна сказаць, школа лідарства. Мінулым летам у нас дзейнічала 5 студэнцкіх атрадаў. Для 35 юнакоў і дзяўчат працоўныя месцы прадаставілі ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”, РВПС “Белпошта”, райспажыўтаварыства, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. У гэтым годзе нам неабходна працаўладкаваць не менш за 150 чалавек. Планы грандыёзныя. Чатырнаццаць арганізацый раёна прадастаўляюць рабочыя месцы, большасць ужо названыя. У кожным атрадзе будзе працаваць не менш за 7 чалавек. Таксама ў нашым раёне створаны ўмовы для развіцця моладзёжнага валанцёрскага руху. Такіх атрадаў налічваецца 10. Дабраахвотнікі займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, экалагічнай, гісторыка-культурнай дзейнасцю…
Як распавёў першы сакратар РК БРСМ Аляксандр Гарошка, моладзь актыўна запісваецца ў студэнцкія атрады. Ужо пададзена нават больш за 150 анкет. Вядома ж, для работнікаў студэнцкіх атрадаў неабходна стварыць бяспечныя ўмовы працы.
— Галоўнае, каб дзеці прыйшлі працаваць у атрады здаровымі, і вярнуліся дамоў здаровымі, — зазначыў урач-гігіеніст ДУ “Бярэзінскі РЦГЭ” Сяргей Віктаравіч Масюк. – Таму неабходна захоўваць усе санітарныя патрабаванні пры арганізацыі працы.
Працоўная адаптацыя непаўналет-ніх – гэта занятасць, набыццё вопыту ва ўзаемадзеянні з дырэктарам, калектывам, прывучэнне да работы. Вядома ж, не апошняе месца займае і матэрыяльнае стымуляванне. Начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Міхайлаўна Барауля засяродзіла ўвагу прысутных на захаванні патрабаванняў закана-даўства, больш падрабязна спынілася на пытаннях аплаты працы ўдзельні-каў студэнцкіх атрадаў. А галоўны спецыяліст аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін гэтага ўпраўлення Антон Валер’евіч Кавалёў звярнуў увагу на ахову працы.
Вяла семінар, адказвала на пытанні аўдыторыі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Васільеўна Калячка.
Юлія БУКЕЛЬ.
На здымку: удзельнікі семінара.
Фота аўтара.

Бярэзінскі раён у чаканні студэнцкіх атрадаў: 3 комментария

  • 21 мая 2018 в 12:48
    Permalink

    Я за студенческие отряды. Нужно детей с детства к труду приучать, чтоб они знали, сколько стоит копейка и как сложно ее добывать

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 21 мая 2018 в 12:45
    Permalink

    Платили бы еще больше!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18 мая 2018 в 12:26
    Permalink

    Лето — хорошая возможность для школьников и студентов заработать на свои «хочу»

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *