Новыя ачышчальныя будуць у Беразіно самымі энергаэфектыўнымі

Новыя ачышчальныя, якія зараз будуюцца ў Беразіно, будуць самымі энергаэфектыўнымі ў краіне. Пра гэта ішла размова ў час сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка развіцця і рэканструкцыі, які выдзеліў пазыку. Сустрэча праходзіла на мінулым тыдні на будаўнічай пляцоўцы ў Беразіно з удзелам Міністра ЖКГ Рэспублікі Беларусь А.А. Церахава, намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама А.А. Плаўскага, кіраўніцтва Бярэзінскага райвыканкама на чале са старшынёй А.М. Бабічавым, праекціроўшчыкаў і будаўнікоў, Бярэзінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Выбраны для наведання аб’ект у нашым горадзе, вядома, быў у цэнтры ўвагі, хаця абмяркоўвалася і сітуацыя ў цэлым па краіне. З інфармацыяй аб рэалізацыі праектаўСусветнага банка пазнаёміў замежных гасцей міністр ЖКГ А.А. Церахаў. У Беларусі, як адзначаў ён, цікавае геаграфічнае становішча, мы знаходзімся на граніцы Балтыйскага і Чарнаморскага раздзелу. Нашы самыя буйныя рэкі ўпадаюць у Балтыйскае і Чорнае моры, таму вялікая ўвага надаецца многім пытанням, у тым ліку ачыстцы сцёкавых вод. Фактычна на гэта і рэалізуецца крэдыт Сусветнага банка ў 150 мільё-наў долараў. Першы (асноўны) этап праекта быў завершаны ў 2016 годзе з паказчыкам асваення на 100 працэнтаў, другі — мяркуецца завяршыць у гэтым годзе, на дадзены момант асвоена 60 працэнтаў сродкаў. У цэлым, за сродкі асноўнай пазыкі ўведзена 22 аб’екты, 12 з якіх звязаны з водазабеспячэннем, 7 – з ачысткай сцёкаў, 3 – праекты пад будучыя займы. Другі этап уключае ў сябе 45 аб’ектаў, з іх 12 ужо ўведзены ў эксплуатацыю,
9 — у стадыі праектавання і 24 аб’екты на дадзены момант будуюцца.
Яшчэ адзін праект звязаны з абыходжаннем з адходамі. Рэалізаваны ён у Гродне і ўключае ўсю схему – ад збору да перапрацоўкі адходаў.
— Мы ведаем што рабіць і ра-зумеем, куды рухацца, у краіне прынята Нацыянальная стратэ-гія абыходжання з камунальнымі адходамі, — гаварыў Аляксандр Аляксандравіч. – На дадзены момант у абарот уцягваецца 17 працэнтаў адходаў, гэта каля 800 тысяч тон. Да 2035 года ста-іць задача перапрацоўваць іх 50 працэнтаў. Таму работа будзе працягвацца.
Адзін з аб’ектаў, з усіх названых А.А. Церахавым – ачы-шчальныя збудаванні ў Беразіно. З падрабязнай інфармацыяй аб перавагах тэхналогіі расказаў дырэктар ТАА “ЛОСБЕЛ” Э.Г. Баразоўскі. Ужо тое, што новыя ачышчальныя зоймуць крыху больш за 3 гектары замест ранейшых 38, гаворыць пра многае. Працаваць тут могуць як мужчыны, так і жанчыны (усяго 11 чалавек), гэта значыць, выключаецца цяжкая фізічная работа. На ачыстку аднаго кубаметра будзе выкарыстоўвацца ўсяго 0,2 кВт электраэнергіі, гэта самы энергаэфектыўны падобны аб’ект у рэспубліцы. Значна менш спа-трэбіцца і рэагентаў.
Тэхналогія ў цэлым не новая, была створана Кептаўнскім універсітэтам (які знаходзіцца ў ЮАР), аднак палепшаная і мадэрнізаваная. Праверана названая тэхналогія ва ўсім свеце, толькі ТАА “ЛОСБЕЛ” ужо пабудавалі 4 падобныя аб’екты ў Беларусі і адзін — у Расійскай Федэрацыі. Ачышчальныя ў горадзе Беразіно стануць пятым аб’ектам у рэспубліцы з выкарыстаннем тэхналогіі “ЛОСБЕЛ”.
Ала АЛЬФЕР.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Новыя ачышчальныя будуць у Беразіно самымі энергаэфектыўнымі: 1 комментарий

  • 21 мая 2018 в 8:54
    Permalink

    Быстрее бы построили!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *