Ёсць такая прафесія — судовы эксперт

Сёлета свой першы пяцігадовы юбілей адзначыў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Яго, як прафесійнае свята, у нашым раёне лічаць сваім усяго некалькі чалавек, сярод якіх начальнік раённага аддзела судовых экспертыз Бярэзінскага раёна Міхаіл Ходас (на здымку). Яго экспертная дзейнасць пачалася значна раней, чым быў створаны камітэт, – у 2002 годзе. Тады выпускнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь пачынаў сваю службу тэхнікам — крыміналістам экспертна-крыміналістычнай групы ў складзе аддзела ўнутраных спраў.
– Азіраючыся назад, можна смела сцвярджаць, што ўстанаўленне 22 красавіка прафесійным святам судовага эксперта і вылучэнне дзейнасці ў асобнае падраздзяленне было
правільным рашэннем, — гаворыць Міхаіл. — У выніку рэфармавання сістэмы падкрэслівалася выключная важнасць статуса эксперта і яго значэнне для ўстанаўлення ісціны па крымінальных, грамадзянскіх і эканамічных справах.
Пацвярджае словы вядучага раённага эксперта і развіццё падраздзялення ў першыя пяць гадоў станаўлення службы. За гэты час Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз асвоены новыя віды экспертыз — будаўніча-тэхнічныя, эканамічныя, фонаскапічныя, таваразнаўчыя і аўтатавара-знаўчыя, падабраны і праходзяць навучанне спецыялісты ў галіне лінгвістыкі, на новую вышыню ўзняўся прафесіяналізм сённяшняй экспертнай службы. Некаторыя з іх былі адзначаны ва ўрачыстай абстаноўцы ў час святочнага мерапрыемства ў дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны.
Яшчэ адным важным сведчаннем паспяховага развіцця і станаўлення экспертнай службы з’яўляецца адкрыццё пакоя гісторыі судовай экспертызы ў горадзе Маладзечна. Сімвалічную чырвоную стуж-ку пераразалі старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз – галоўны дзяржаўны судовы медыцынскі эксперт Юрый Аўсіюк і начальнік уп-раўлення Дзяржкамітэта па Мінскай вобласці Мікалай Платніцкі.
Тут наведвальнікі пабачылі ўзоры халоднай і агнястрэльнай зброі, спецыяльныя прыборы, якія захаваліся ў адзіным экзэмпляры. Асобнае месца займаюць у экспазіцыі матэрыялы расследаванняў гібелі Юрыя Гагарына і лётчыка-інструктара Уладзіміра Сярогіна, Пятра Машэрава і Сяргея Ясеніна ў выглядзе інсталяцый.
Усе яны размешчаны ў трох памяшканнях, адно з якіх стылізавана пад вуліцу раённага цэнтра 60-ых гадоў мінулага стагоддзя, другое — уяўляе сабой кабінет судова-медыцын-скага морга перыяду 50-ых гадоў з усімі атрыбутамі падобных пакояў. Трэцяе – асноўнае — непасрэдна кампазіцыя, вы-кананая ў выглядзе ступеняў — вітрын з дакументамі і фотаздымкамі, якія маюць прамое дачыненне да гісторыі судовай медыцыны і крыміналістыкі.
— Усе экспанаты і дакументы сапраўдныя, — гаварыў першым наведвальнікам начальнік Маладзечанскага міжраён-нага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, аўтар экспазіцыі Юрый Буда. — Шмат з іх дасталася мне ў спадчыну ад бацькі, які з 1965 па 2004 гады працаваў судовым экспертам, а частку сабраў я сам. Ды і пэўныя рэчы прынеслі мясцовыя жыхары. Так, адзін з іх “падарыў” сапраўдны рарытэт — самагонны апарат.
Назваць пакой гісторыі судовай медыцыны і крыміналістыкі звычайнай музейнай установай ніяк нельга. Арганізатары пастараліся зрабіць яго па-сучаснаму інтэрактыўным. Дзеля гэтага выкарыстоўваецца нават столь.
Плануецца паказваць наведвальнікам фільмы і відэаролікі пра гісторыю экспертнага падраздзялення. Наладжана тут і фаназона, дзе апрануўшы спецвопратку, можна адчуць сябе крыміналістам.
Але больш за ўсё варта вылучыць экспазіцыю, прысвечаную рабоце судовых экспертаў Мінскай вобласці. Тут нікога не пакіне абыякавым куток памяці загінуўшага ў снежні 1998 года пры выкананні службовых абавязкаў маладзечанскага эксперта-крыміналіста І. Карэцкага. Зацікавяць калекцыя фотаапаратаў, уласныя рэчы экспертаў і, вядома, фотаздымкі. На адным з іх я пабачыла былога пракурора Бярэзінскага раёна Уладзіміра Карабаня і начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Аляксандра Мілько. Фотаздымак зроблены ў час эксгумацыі ў лясным масіве.
— Першы этап стварэння пакоя гісторыі судовай медыцыны і крыміналістыкі завершаны, — зазначыў Юрый Буда.
— Аднак работы па яго на-паўненню могуць быць працягнуты, бо ідэй па іх рэалізацыі багата. Таму шчыра спадзяюся, што ў гэтай справе мне дапамогуь калегі, зацікаўле-
ныя ў папулярызацыі і павышэнні іміджу крыміналістычнай службы.
Уваход у пакой гісторыі свабодны. Тут шчыра чакаюць усіх жадаючых пацікавіцца гісторыяй экспертнай службы, але асабліва жадаюць бачыць выпускнікоў профільных навучальных устаноў. Магчыма, яны пасля наведвання экспазіцыі пажадаюць апрануць форму супрацоўніка экспертнай службы і сваёй стараннай працай папоўняць пакой новымі экспанатамі і дакументамі.

Начальнік Бярэзінскага раённага аддзела камітэта судовых экспертыз М. Ходас узнагароджаны юбілейным медалём “90 гадоў – ДТСААФ”. Яна была ўручана вядучаму раённаму эксперту за аказанне патрыятычнай і практычнай дапамогі ў развіцці пярвічных структур ДТСААФ.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Ёсць такая прафесія — судовы эксперт: 3 комментария

  • 24 мая 2018 в 17:01
    Permalink

    Радует, что есть такие мужчины!!!! Пример для других! Учитесь, дорогие мужчины

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 22 мая 2018 в 23:48
    Permalink

    Генерал!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 22 мая 2018 в 12:22
    Permalink

    Красавчик!!! Умный и красивый, а главное — мужественный!!!! Такие редкие качества для нынешних мужчЫн!

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *