У працоўных калектывах Бярэзіншчыны прайшоў Адзіны дзень інфармавання

ШТО Ў ПРЫЯРЫТЭЦЕ ДЗЯРЖАВЫ?

Як і кожны год, сёлета ў красавіку Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка звярнуўся з Пасланнем да беларус-кага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яго ключавыя аспекты сталі асноўнай тэмай майскага Адзінага дня інфармавання насельніцтва, з якой пачалася размова ў час сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічава з калектывам установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Беразіно”.

Пра асноўныя пастулаты Паслання нагадала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.В. Карэцкая. Перш за ўсё, гэта задачы ў эканамічнай сферы. Галоўнае тут – надаць пазітыўным змяненням беззваротны характар і дасягнуць да канца наступнай пяцігодкі валавога ўнутранага прадукту не менш за 100 мільярдаў долараў. Аднак, па словах Прэзідэнта, дакладна пастаўленыя задачы далёка не паўсюдна выконваюцца належным чынам. Не ў апошнюю чаргу гэта датычыць глыбокай перапрацоўкі ўласнай сыравіны. Была ўзнята тэматыка скарачэння бюджэтнага ўдзелу ў рэальным сектары эканомікі, дзейнасці пасрэдніцкіх структур, інавацыйнай актыўнасці прадпрыемстваў, фарміравання новага бізнес-клімату.
Не засталіся без увагі Кіраўніка дзяржавы транспарт і дарогі. Да 2020 года неабходна прывесці ў належны стан асноўныя мясцовыя дарогі.
Па-ранейшаму вырашальнай застаецца кадравая палітыка, Савету Міністраў даручана правесці пераатэстацыю ўсіх кіраўнікоў. Асноўнае ў развіцці чалавечага капіталу – інтэлект і энергія. Даручана кожны год павялічваць долю расходаў на сацыяльныя патрэбы, кантраляваць і адсочваць цэнавыя змяненні. Напрамую ад эфектыўнасці вытворчасці павінна залежыць заработная плата. Не здымаецца з парадку дня стварэнне новых рабочых месцаў, самай рашучай і далей будзе барацьба з карупцыяй. Што датычыць знешнеэканамічных і знешнепалітычных прыярытэтаў, А.Р. Лукашэнка заўважыў: ”Мы ніколі не сябравалі і не будзем сябраваць супраць кагосьці. Беларусь змагла заняць уласную нішу ў свеце, стаўшы самастойным рэгіянальным іграком”.
Важнейшы аспект любой дзяржавы – нацыянальная бяспека. “У нас няма залішніх геапалітычных амбіцый, але няма і комплексу аўтсайдара. Мы адчуваем гонар за сваю краіну… Мы нікому не ствараем праблем, а толькі дапамагаем іх вырашаць, калі нас аб гэтым просяць”, — заявіў Прэзідэнт. Нязменнай застаецца і галоўная мэта – будаваць дзяржаву для народа.
Заўсёды ў прыярытэце дзяржавы падрастаючае пакаленне. Гэта пацвердзіла інфармацыя начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н.А. Жукоўскай, якая расказала аб арганізацыі і правядзенні летняй аздараўленчай кампаніі школьнікаў. Усяго за лета ў раёне мяркуецца аздаравіць 1065 навучэнцаў, у тым ліку 650 – у лагерах з дзённым знахо-джаннем, 415 — у кругласутачных лагерах. У чатыры змены прыме дзяцей “Папараць-кветка”, у ліку якіх профільныя — “Выратавальнік”, “Паліглот”. Будуць працаваць лагер працы і адпачынку Гарэніцкай установы адукацыі, палатачны лагер на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва”, лагер на базе спартыўнай школы і гэтак далей. Усяго будзе наладжана работа 17 лагераў з дзённым знаходжаннем.
Адна з задач на летні час, як адзначыла Наталля Аляксандраўна, захаванне жыцця дзяцей, таму нельга ўпускаць з поля зроку дзяцей, якія будуць адпачываць дома.
У працяг гэтага аб захаванні патрабаванняў знаходжання на вадзе папярэджваў старшыня раённай арганізацыі таварыства “ОСВОД” Ю.М. Палянскі.
Паколькі ў раёне вызначана адно месца на рацэ Беразіне, дзе можна купацца, было ўзнята пытанне аб дазволе на іншыя месцы, у прыватнасці, у раёне вуліцы Мультана. Як адказаў Ю.М. Палянскі, колькасць такіх месцаў будзе пашырацца, але з цягам часу і толькі пасля іх уладкавання.
Адпачынак на вадзе і каля вады многія лічаць найлепшым, тым больш рыбаловы. Аднак у межах раёна на рацэ Беразіне забаронены такі від рыбалоўства, як тролінг. Чаму і на які час, такім было пытанне.
Прырода нас заўсёды радуе, дорыць асалоду і душэўны спакой, аднак іншы раз прыносіць непрыемныя сюрпрызы. Каб гэтага не здарылася, дырэктар установы адукацыі С.В. Абрамовіч звярнулася з просьбай спілаваць старую бярозу каля школы. Гэта, як адзначыў старшыня райвыканкама А.М. Бабічаў, магчыма, але пасля камісійнага абследавання.
Сярэдняя школа №2 размешчана практычна каля самай дарогі, таму побач няма паркоўкі для аўтамабіляў, ды і пры развароце машын узнікаюць цяжкасці. Патрабуецца абсталяванне аўтобуснага прыпынку праз дарогу ад школы. Не так даўно па вуліцы быў уладкаваны новы тратуар, але ён упіраецца ў канаву, якую абысці можна толькі па праезнай частцы, і гэта хвалюе педагогаў школы, бо датычыць бяспекі дзяцей. За некалькі апошніх гадоў установа адукацыі абнавілася, нямала зроблена рукамі яе работнікаў, на дадзены момант стаіць пытанне аб замене крэслаў у актавай зале.
Усё гэта патрабуе выдаткаў, але, як заўважыў Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў, будзем шукаць магчымасці. Не ўсё так проста, аднак калі паставіць мэту, усё можна вырашыць.

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ  — ЖЫЦЦЁ ЛЮДЗЕЙ

Ключавым аспектам Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, пытанням арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд і забеспячэння аховы жыцця і здароўя грамадзян на водах была прысвечана сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Міхайлавіча Навіцкага з калектывам Бярэзінскага вузла паштовай сувязі.

— Па словах кіраўніка дзяржавы, квітнеючай можа быць толькі тая краіна, дзе існуе баланс адказнасці дзяржавы і грамадства за выкананне сваіх абавязкаў, дзе кожны клапоціцца не толькі пра сябе, але і пра радзіму, дзе любыя выклікі і пагрозы не расколваюць грамадства, а аб’ядноўваюць, дапамагаюць выстаяць у сучасным свеце, — адзначала, акцэнтуючы ўвагу прысутных на ключавых аспектах Паслання, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.М. Краткоўская.
Аб арганізацыі аздараўлення ў летні перыяд бягучага года расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І.А. Зябко. Пра строгае выкананне патрабаванняў і правілаў аховы жыцця людзей на водах нагадаў старшыня раённай арганізацыі “ОСВОД” Ю.М. Палянскі. Акрэсліў ён і асноўныя прычыны гібелі людзей на водах, сярод якіх недагляд бацькоў за дзецьмі, купанне і лоўля рыбы ў стане алкагольнага ап’янення.
— Бяспечныя паводзіны дапамогуць нам захаваць сваё жыццё
і жыццё нашых блізкіх. Купацца трэба ў спецыяльна абсталяваных месцах. Сёння гэта гарадскі пляж па вуліцы Ульянава. Але з цягам часу плануецца павелічэнне колькасці такіх месцаў як у горадзе, так і раё-не. Не трэба забывацца і пра меры засцярогі пры лоўлі рыбы паблізу ліній электраперадач і падчас арганізацыі адпачынку з выкарыстаннем плавальных сродкаў. Лодкі павінны быць не перагружаны і аснашчаны выратавальнымі сродкамі. Не праяўляйце раўнадушша і паведамляйце пра месца-знаходжанне такіх канструкцый, як тарзанкі і трампліны. На прысядзібных участках не пакідайце дзяцей адных каля калодзежаў і надзіманых басейнаў з вадой, — гаварыў Ю.М. Палянскі.
На зменах, што адбы-ліся ў галіне пенсійнага заканадаўства, спынілася ў сваім выступленні начальнік упраўлення пенсійнага забеспячэння камітэта па працы, занятасці, сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Ядзвіга Браніславаўна Олешкевіч. Яна патлумачыла, як будзе ажыццяўляцца паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту, акрэсліла розніцу паміж агульным і страхавым стажам, адзначыла падставы для назначэння датэрміновай пенсіі, пенсіі па інваліднасці і па прычыне страты кармільца, расказала пра новаўвядзенні ў вылічэнні пенсіі і індывідуальны каэфіцыент заробку, што ўплывае на яе памер. А таксама адказала на пытанні аўдыторыі, што датычыліся датэрміновага выхаду на пенсію ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі і працэдуры спагнання з арганізацый, у тым ліку і з тых, што знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, запазычанасцей па выплатах у пенсійныя фонды.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

 

У ДРБУ-192

Па гэтай жа тэме адбыўся Дзень інфармавання і ў калектыве ДРБУ-192, якую нядаўна ўзначаліў Уладзімір Валер’евіч Саскавец. З асноўным дакладам перад прысутнымі выступіў галоўны інжынер філіяла “Мінаблбуд” Уладзімір Ільіч Мялешка, ён падрабязна і ўдумліва распавёў прысутным пра галоўныя аспекты звароту Прэзідэнта.

Наступным слова трымаў старшыня раённай арганізацыі “ОСВОД” Юрый Міхайлавіч Палянскі, які гаварыў пра неабходнасць прытрымлівацца парад, што тычацца небяспечных паводзін на вадзе (яны неаднойчы друкаваліся ў раёнцы, іх штораз ён агучвае ў сваіх выступленнях), а таксама нагадаў пра забароненыя месцы купання, якія напярэдадні таксама пералічаны на старонках раённай газеты.
У ходзе мерапрыемства было ўзнята пытанне пра тое, наколькі неабходныя кантэйнеры на аўтобусных прыпынках, бо “дзякуючы ім” дарожныя работнікі ператвараюцца ў збіральнікаў смецця. На гэтае пытанне абгрунтаваны адказ даў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Леанідавіч Бабура.
Вяла сустрэчу ў ДРБУ-192 намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і пасправах моладзі райвыканкама Валерыя Валер’еўна Карэцкая.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *