Пачынаецца масавая ўборка траў

Гаспадаркі раёна працягваюць выбарачную ўборку траў першага ўкосу. Работа гэта з кожным днём набірае абароты і набывае масавы характар.

Больш усяго, па інфармацыі райсельгасхарчу па стане на 21 мая было ўбрана азімай свірэпіцы -1093 гектары. Палова гаспадарак скасілі яе поўнасцю на адведзенай тэрыторыі, а вось ААТ “Брадзец” пакуль не прыступаў да работы. Атрымана са свірэпіцы 6655 тон сакавітага корму пры сярэдняй ураджайнасці 61 цэнтнер з гектара. Найбольш ураджайнай гэтая культура аказалася ў сельгасфіліяле “Арэшкавічы” – 194 і ААТ “Месціна” – 117 цэнтнераў з гектара. Астатняя свірэпіца (а гэта прыкладна 600 гектараў) пакінута на насенне.
Для забеспячэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы зялёным кормам падкошана 560 гектараў паш.
Нарыхтоўку кармоў на гэты час найбольш актыўна вядуць такія гаспадаркі, як ААТ “Бярэзінскі”, “Пагосцкі”, “Першамайскі”, сельгасфіліял “Ома” і некаторыя іншыя. Так, ужо зараз скошана 1006 гектараў траў першага ўкосу, а гэта 10 працэнтаў адведзенай плошчы. Большай часткай скошаная трава пасля правяльвання скручваецца ў рулоны і пакуецца для далейшага захоўвання ў палімерную плёнку. Такога корму нарыхтавана ўжо 615 тон: 277 – у ААТ “Пагосц-кі”, 139 – у ААТ “Бярэзінскі”, 107 – у ААТ “Першамайскі”, 60 – у сельгасфіліяле “Здравушка-агра” і 40 – у ААТ “Месціна”. Усяго запакавана 713 рулонаў.
На рахунку трох гаспадарак – ААТ “Багушэвічы”, “Бра-дзец” і “Бярэзінскі” – 52 тоны нарыхтаванага сена. Гэта пакуль толькі адзін працэнт да даведзенага плана. Ды і колькасць нарыхтаванага сенажу таксама яшчэ мізэрная – 1,5 працэнта. Аднак тут яшчэ раз трэба нагадаць, што на-рыхтоўка кармоў вялася гэты-мі днямі не масава, а выбарачна. Асноўная барацьба за закладку кармоў яшчэ наперадзе. І ў гаспадарках ёсць усё для таго, каб і ўбраць, і надзейна захаваць кармы ў самыя сціслыя тэрміны і пры строгім захаванні тэхналогіі. Так, правапнаваны, пабелены і вычышчаны амаль усе сянажныя ямы і траншэі. А адна з іх – у ААТ “Бярэзінскі” – ужо за-поўнена сенажом сёлетняга сезона і надзейна запакавана.
Паралельна з корманарыхтоўкай у гаспадарках раёна вядзецца цэлы комплекс іншых палявых работ.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *