Бярэзінскія эколагі на варце прыроды

“Бой забруджванню пластыкам” – пад такім дэвізам пройдзе чарговы Дзень навакольнага асяроддзя, які ва ўсім свеце традыцыйна адзначаць 5 чэрвеня. Тэматычны слоган абраны арганізатарамі невыпадкова. Такім чынам яны заклікаюць людзей прыйсці на дапамогу нашай зялёнай планеце і сумеснымі намаганнямі знізіць выкарыстанне аднаразовага пластыка, які забруджвае навакольнае асяроддзе і пагражае здароўю людзей.

На абарону правоў і інтарэсаў прыроды накіравана і работа Бярэзінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Хоць калектыў яе нешматлікі, але начальнік Іна Віктараўна Дамаронак і галоўны спецыяліст Дзіна Васільеўна Ермаловіч удала спраўляюцца з вырашэннем пастаўленых задач.
— Наша работа ўключае некалькі накірункаў дзейнасці.
Па-першае, разглядаем пытанні, якія датычаць зямельных рэсурсаў, аховы расліннага і жывёльнага свету. Па-другое, ажыццяўляем кантроль за выкананнем дзеючага заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Не застаюцца па-за ўвагай і пытанні абыходжання з адходамі, пад-
рыхтоўка адпаведнай дакументацыі з суб’ектамі гаспадарання, юрыдычнымі асобамі,
індывідуальнымі прадпры-мальнікамі на вываз і захаванне адходаў, — расказала І.В. Дамаронак.
Не губляе сваёй вастрыні для супрацоўнікаў інспекцыі праблема забруджвання зямлі. З мэтай кантролю навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання на-селеных пунктаў за мінулагодні перыяд і па выніках пяці месяцаў бягучага года праведзена 486 рэйдавых мерапрыемстваў. У выніку да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 79 асоб і прад’яўлена 5 прэтэнзій, звязаных з кампенсацыяй шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, на суму 4112,15 рубля.
Зберагчы прыроду, яе багацце і прыгажосць для будучых пакаленняў магчыма толькі сумеснымі намаганнямі і дзякуючы адказным адносінам кожнага з нас да навакольнага асяроддзя. Таму і не спыняецца работа інспекцыі па экалагічным выхаванні грамадства. Значную ролю адыгрывае тут супрацоўніцтва з установамі і арганізацыямі раёна па рэалізацыі сумесных праектаў і плённае ўзае-мадзеянне інспекцыі з рэдакцыяй раённай газеты.
— Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя – гэта адно з самых важных свят. Гэты дзень, 5 чэрвеня, штогод прымушае кожнага з нас задумацца над сваімі ўчынкамі, ацаніць тую шкоду, якую наносяць прыродзе выкінутыя адпрацаваныя батарэйкі, перагарэўшыя люмінесцэнтныя лямпы і аднаразовы пластык, а таксама дае магчымасць працягнуць прыродзе так неабходную ёй руку дапамогі. Ад усёй душы напярэдадні свята хачу павіншаваць супрацоўнікаў экалагічнай галіны, нераўнадушных грамадзян і ўсіх бярэзінцаў з Днём аховы навакольнага асяроддзя. Няхай усім нам у агульнай справе захавання шматколернасці свету спадарожнічаюць удача і паразуменне ў справах, а чалавецтва накіруе свае сілы не на распрацоўку чарговай зброі, а на захаванне жыцця на нашай планеце, — падкрэсліла Іна Віктараўна.
Алена МУРАЧ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *