У Бярэзінскім раёне прайшоў чарговы рэйд па «складаных» сем’ях.

З 1 мая ў нашым раёне “крочыць” рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”. Асноўная мэта – арганізацыя летняга адпачынку дзяцей, прафілактыка ўчынення падлеткамі супрацьпраўных дзеянняў, недапушчэнне гібелі і траўматызму непаўналетніх. Наладжана шмат мерапрыемстваў. Напрыклад, ва ўстановах адукацыі праходзіць цыкл лекцый “Бяспечныя канікулы”: школьнікам яшчэ раз нагадваюць пра правілы пажарнай бяспекі; пра тое, як неабходна паводзіць сябе ў лесе, на вадаёме. Арганізаваны і лекцыі для падлеткаў па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў, алкагалізму, наркаманіі. Кожны тыдзень члены рэйдавых груп (прадстаўнікі камісіі па справах непаўналетніх, РАУС, аддзела адукацыі, РАНС, ТЦСАН і іншыя) выязджаюць у сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, у якіх ёсць запазычанасць за жыллёва — камунальныя паслугі, праблемы з законам, сямейна-бытавыя скандалы, “сяброўства” з гарэлкай…, першыя “званочкі”, што не ўсё добра, каб паклапаціцца пра іх дабрабыт, засцерагчы дзяцей ад гора-бацькоў, небяспекі, указаць праблемы і дапамагчы з імі справіцца. У чарговы такі рэйд у рамках праграмы “Клопат” і акцыі “Сям’я без насілля” (пастаянна праводзіцца ў нашым раёне) і адправіліся сацыяльны педагог Бярэзінскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Уладзіміраўна Несцяровіч, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Бярэзінскага РАУС, лейтэнант міліцыі Анжаліка Віктараўна Цішкевіч і карэспандэнт газеты.
Юлія БУКЕЛЬ.

Поўную версію чытайце ў газеце №40 за 2 чэрвеня.

У Бярэзінскім раёне прайшоў чарговы рэйд па «складаных» сем’ях.: 1 комментарий

  • 4 июня 2018 в 12:06
    Permalink

    Я бы у всех этих семей забирал детей!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *