Патрэбны шчырасць і дабрыня

 

Са словамі віншаванняў з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей па традыцыі і падарункамі завіталі да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага прытулку і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан і дабрачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі протаіерэй Ілья Ганчарук. Душэўнай цеплынёй і прыемнымі сюрпрызамі была напоўнена гульнёва-забаўляльная праграма, якая падарыла ўсім удзельнікам свята добры настрой і радасныя ўсмешкі.

Спонсарскую дапамогу ў арганізацыі і правядзенні сустрэчы аказала таксама індывідуальны прадпрымальнік Ірына Астроўская-Волк. Яна, дарэчы, прымае актыўны ўдзел у падобных дабрачынных мерапрыемствах і лічыць вельмі патрэбнай справай – дарыць часцінку сваёй душы іншым.

Алена МУРАЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *