Ветэраны клуба «Сустрэча» арганізавалі вечарыну да года малой радзімы

 

Большасць з нас прывыкла жыць клопатамі і праблемамі сённяшняга дня, а веды пра мінулае сваёй краіны і роднага краю часцей за ўсё абмяжоўваюцца атрыманымі ў час вучобы ў школе звесткамі з падручнікаў па гісторыі. Толькі на старонках тых кніг няма асобнай інфармацыі пра Бярэзіншчыну. Як жа і чым запоўніць гэты прабел, данесці цікавыя дадзеныя пра нашы адметныя факты і падзеі, ці патрэбна такая інфармацыя наогул? Вынікам разваг старшыні клуба ветэранаў педагагічнай дзейнасці “Сустрэчы” М.А. Булойчык на гэтую тэму стаў наладжаны для членаў клуба вечар пад назвай “Беразіно – горад родны”.


У ходзе яго запрошаным гасцям прапаноўвалася з пазіцыі нераўнадушнага чалавека, гісторы-какраязнаўцы, паглядзець на прывычныя абрысы і краявіды роднага горада, адкрыць шмат невядомага ў звыклых рэчах і гісторыі райцэнтра. Менавіта на гэтую хвалю з самага пачатку нацэліла прысутных вядучая вечара Раіса Яўгенаўна Кузняцова. І неўзабаве пачалося сапраўднае падарожжа па ажыўшых старонках гісторыі. Ветэраны даведаліся пра сапраўдныя сем цуда-брэндаў Бярэзіншчыны, сярод якіх археалагічныя, гістарычныя і прыродныя помнікі; пазнаёміліся з біяграфіямі самых слынных ураджэнцаў нашага раёна (Валенція Ваньковіча, Аляксандра Парвуса, Мікалая Барысевіча); паглядзелі дакументальна-пазнавальныя фільмы аб прыгажосці і непаўторнасці роднай старонкі; паўдзельнічалі ў віктарыне на веданне гісторыі г. Беразіно (як пераможца, Наталля Мелікаўна Калінковіч, у якасці прыза атрымала ад рэдакцыі бясплатную падпіску на газету “Бярэзінская панарама”).
Дададзім, што месцам сустрэчы “Сустрэчы” была на гэты раз раённая бібліятэка. Тут ёсць не толькі храналагічна-статыстычныя звесткі, яны дапоўнены вялікай колькасцю фотаздымкаў, рэпрадукцый, ксеракопій, тут распрацаваны сапраўдныя даведнікі па многіх тэмах. Менавіта такім гідам для прысутных стала ў той вечар супрацоўніца бібліятэкі Наталля Аркадзьеўна Несцярэнка, якая захапіла ўсіх агучанай малавядомай інфармацыяй. Нямала новых акалічнасцей з гістарычнага мінулага Бярэзіншчыны даведаліся члены клуба і з расказаў мясцовага краязнаўцы Ігара Леанідавіча Жукоўскага, спецыяльна запрошанага на сустрэчу.
Неўзабаве і самі госці пачалі дзяліцца звесткамі пра мінулае нашага горада – хтосьці з уласных успамінаў і перажытага, хтосьці – з атрыманай раней з іншых крыніц інфармацыяй. У дружнай кампаніі нават загучалі песні мінулых гадоў пад гармонік Васіля Міхайлавіча Пашкевіча.
Адным з пунктаў праграмы мерапрыемства стала традыцыйнае ўшанаванне юбіляраў — членаў клуба. На гэты раз імі сталі Ганна Якаўлеўна Сыраквашка і Клаўдзія Аляксандраўна Навумава. Шмат годоў адпрацавалі яны на ніве дашкольнага выхавання, таму колькі хлапчукоў і дзяўчынак прайшло праз іх пяшчотныя рукі за гэты час — і не злічыць. Кожная з іх прайшла па сімвалічным “зорным шляху” і расказала пра асноўныя вехі свайго насычанага жыцця, інтарэсы, захапленні, актыўную жыццёвую пазіцыю, з якой не развітваецца і сёння.
Так сталася, што ў складзе “Сустрэчы” нямала людзей, якія насамрэч не з’яўляюцца карэннымі жыхарамі Бярэзіншчыны. Таму атрыманая ў той вечар інфармацыя ў значнай ступені перавярнула ўспрыманне пра гэтыя ціхія і прыгожыя мясціны, прымусіла па-іншаму ставіцца да сябе як малой часцінкі захапляльнай і цікавай гісторыі нашага малога куточка вялікай Радзімы.
Плануецца, што працягам мерапрыемства стане вандроўка членаў клуба па найбольш памятных мясцінах і куточках раёна. А іх нямала. Лідар “Сустрэчы” Маргарыта Анатольеўна Булойчык ужо прыступіла да распрацоўкі будучага маршруту.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Ветэраны клуба «Сустрэча» арганізавалі вечарыну да года малой радзімы: 3 комментария

  • 7 июня 2018 в 16:06
    Permalink

    Дзякуй за адказ, шаноўны Анатолій! Заўсёды з задавальненнем чытаю Вашы артыкулы! Дзякуй! Творчых поспехаў

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 6 июня 2018 в 16:38
    Permalink

    Шаноўная Наталля! Клуб “Сустрэча” аб’ядноўвае былых супрацоўнікаў дашкольных устаноў раёна. Але, калі Вы пажадаеце ў яго ўступіць, мяркуем, Вас з задавальненнем прымуць. Звяртайцеся, калі ласка, да кіраўніка клуба “Сустрэча” Маргарыты Анатольеўны Булойчык.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 6 июня 2018 в 14:23
    Permalink

    Шаноўны спадар Анатолій, а як можна трапіць у вашу суполку? Вельмі ж цікава, таксама хачу ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, падарожнічаць па родным краі! Дзякуй за цікавы артыкул!

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *