Аўтобус адпраўляецца ў рэйс

Адно з пытанняў, якое не-не ды гучыць на сустрэчах у калектывах і па месцы жыхарства або на адзіных днях інфармавання насельніцтва – пасажырскія перавозкі. Нават тройчы яно ўзнімалася падчас выязнога прыёму старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічава ў аграгарадок Багушэвічы. Дзве просьбы датычылі падаўжэння маршруту Беразіно-Асмолаўка ў нядзелю да вёсак Перавоз і Якшыцы. Яны, як і ўсе астатнія, па даручэнні Аляксандра Мікалаевіча былі вывучаны. І як сёння ўжо паведамілі з філіяла «Аўтамабільны парк №22» ААТ “Мінаблаўтатранс”, з 10 чэрвеня і на ўвесь летні перыяд прыгарадны маршрут Беразіно-Асмолаўка ў нядзелю будзе падоўжаны да вёскі Перавоз. Па выніках вывучэння попыту на перавозкі магчыма прыняцце рашэння аб пастаяннай рабоце названага маршруту.
Яшчэ адно пытанне датычыла змянення руху прыгараднага аўтобуса Беразіно-Прыцерпа па горадзе Беразіно. Нагадаем, цяпер ён да аўтавакзала едзе па вуліцы Зялёнай, людзі прасілі – па вуліцы Марыі Рамановіч з прыпынкам каля раённай бальніцы. Як зноў жа адказалі ў аўтапарку №22, на дадзены момант такія змяненні не плануюцца. Тым больш, што прыгарадны аўтобус Беразіно-Прыцерпа прыбывае на аўтавакзал у 8 гадзін 25 мінут і пасажыры маюць магчымасць даехаць да бальніцы на гарадскім аўтобусе, які ад прыпынку каля аўтавакзала адпраўляецца ў бок бальніцы ў 8 гадзін 34 мінуты. Удзень, да адпраўлення ў рэйс аўтобуса на Прыцерпу, людзі таксама маюць магчымасць даехаць да аўтавакзала на гарадскім аўтобусе, які ад прыпынку каля бальніцы адпраўляецца ў 14 гадзін 04 мінуты.
Больш падрабязна гэту сітуацыю пракаменціравала і адказала на іншыя пытанні вядучы інжынер па арганізацыі пасажырскіх перавозак філіяла “Аўтапарк №22” ААТ “Мінаблаўтатранс” А.М. ЮРКАВЕЦ:

Адказ на пытанне чытайце ў газеце №42 за 9 чэрвеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *