Творчай памяці Васілія Агеевіча Ізмера

У адным з кабінетаў рэдакцыі ў будынку пошты мой позірк упаў на сцяну. Там вісела вялікая карціна ў старой багетнай рамцы. Дзіўна, падумала я, калі яна паспела страціць свой выгляд, бо параўнальна нядаўна ў магазінах быў наладжаны продаж «карцін». Аднак прыгледзеўшыся пільней, не знайшла ніякіх ярлыкоў, ды матэрыял яе не адпавядаў магазінным рэпрадукцыям. Не змагла я адразу здагадацца, руцэ якога мастака належыць палатно. Пачала ўглядацца яшчэ пільней — ды і не рэпрадукцыя гэта, а сапраўдная карціна з прыродным пейзажам, які літаральна бярэ за душу. Здавалася, што намаляваныя хмызняк, бяскрайнія палеткавыя прасторы, якіх багата паўсюдна, але тут яны чамусьці падаваліся шчымліва роднымі і дарагімі сэрцу.
— Гэта карціна вісіць даўно і ніхто не асмеліўся забраць яе сабе, — растлумачылі работнікі пошты. — Хутчэй за ўсё яна намалявана нашым бярэзінскім мастаком Васіліем Агеевічам Ізмерам. Яго палотны можна сёння пабачыць на сценах розных арганізацый і ўстаноў раёна. Праўда, дакладна адказаць ужо не атрымаецца: мастака няма ў жывых.
Не дасць адказу на гэта пытанне і ўдава мастака Жанна Сяргееўна Ізмер…

Поўную версію чытайце ў № 45  за 20 чэрвеня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *