Абмяняць квіток на падарунак ёсць магчымасць у падпісчыкаў «Бярэзінскай панарамы»

А вы падпісаліся на “Бярэзінскую панараму”? Не?! Тады паспяшайцеся, бо ў самым разгары падпісная кампанія на раёнку на другое паўгоддзе. Магчыма, за летнімі клопатамі хтосьці забыўся пра гэтую важную падзею. Каб ніхто не застаўся без газеты, у мінулую сераду ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў Дзень падпісчыка.
Прыемна, што многія, хто зазірнуў у гэты дзень у паштовае аддзяленне, аформілі чарговую падпіску на “Бярэзінскую панараму” на месяц, квартал ці нават на паўгоддзе. Вядома ж, даўніх чытачоў чакалі прыемныя сюрпрызы – блакноты і ручкі з лагатыпам нашай газеты.
— Мы даўнія падпісчыкі, — расказалі падчас гутаркі Ганна Сямёнаўна і Васілій Міхайлавіч Пашкевічы. – У сераду і суботу з нецярпеннем чакаем газету. Раёнка для нас — газета “нумар адзін”!
Паважаныя чытачы, у панядзелак, 25 чэрвеня, у Бярэзінскім гарадскім аддзяленні паштовай сувязі рэдакцыя газеты зноў правядзе Дзень падпісчыка. З 11.00 да 13.30 усе жадаючыя змогуць падпісацца менавіта на “Бярэзінскую панараму” і, магчыма, выйграць падарунак ад спонсараў – месячныя абанементы на наведванне спартыўна-аздараўленчых аб’ектаў нашага горада, сертыфікаты на манікюр ад індывідуальнага прадпрымальніка Юліі Акікі і цырульніцка-касметычныя паслугі ад індывідуальнага прадпрымальніка Аліны Лебедзь.
Не засмучайцеся і тыя, хто ўжо падпісаўся на раёнку – вы таксама можаце паўдзельнічаць у розыгрышы. Усіх чакаем у панядзелак у 13.30 з квіткамі на падпіску на паўгоддзе або квартал.
Да сустрэчы, нашы ша-ноўныя чытачы!

На здымку: В.М. і Г.С. Пашкевічы.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Абмяняць квіток на падарунак ёсць магчымасць у падпісчыкаў «Бярэзінскай панарамы»: 4 комментария

  • 8 июля 2018 в 14:00
    Permalink

    Спасибо за акции, жена выиграла бассейн — так супер

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25 июня 2018 в 17:01
    Permalink

    Елена, спасибо и Вам за то, что из множества изданий выбираете нашу газету! По возможности и в дальнейшем будем радовать подписчиков районки новыми сюрпризами)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25 июня 2018 в 16:44
    Permalink

    А я уже выиграла, правда подарок еще не забрала! Спасибо, любимой газете!!!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25 июня 2018 в 9:26
    Permalink

    Хорошо придумали! Молодцы

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *