22-24 чэрвеня прайшоў чарговы турыстычны злёт на Бярэзіншчыне

З 22 па 24 чэрвеня спякота саступіла месца надакучліваму дажджу. Але нечаканая прахалода ніяк не прапісалася ў гэты час на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” ў вёсцы Жорнаўка. Тут было горача: кіпелі сапраўдныя спартыўныя страсці, не заціхала вясёлая гамана, не замаўкала задушэўная гітара, у паветры вітаў шчымлівы дым кастроў і водар смажанай на агні ежы.

У такой рамантычна-спартыўнай атмасферы праходзіў чарговы раённы турыстычны злёт. У ім бралі ўдзел 9 каманд прадпрыемстваў, якія да апошняй хвіліны насуперак цяжкасцям і надвор’ю змагаліся за перамогу. Каму з іх пашчасціла ўразіць сапернікаў спартыўнымі ўменнямі, творчымі талентамі і па поўнай адарвацца ў час уік-энда? Чытайце аб гэтым у наступным нумары газеты.

Мілана ТРАПЯНОК.

 Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *