На Бярэзіншчыне жывёлаводы папрацавалі з плюсам

Так, сапраўды, нарэшце па выніках работы жывёлагадоўчай галіны раёна за студзень — май 2018 года ўдалося выйсці на станоўчы вынік у параўнанні з адпаведным аналагічным мінулагоднім перыядам. Плюс па надоі малака на карову ў цэлым па раёне склаў 6 кілаграмаў. Лідарамі па прыбаўленні надояў з’яўляюцца філіял “Ома” (233 кг), ААТ “Бярэзінскі” і “Месціна” з паказчыкамі адпаведна 141 і 97 кг. Сплюсавалі таксама сельгасфіліялы “Здравушка-агра”, “АграМАЗ” і ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. На жаль, шэсць гаспадарак папрацавалі з мінусам, і самы значны ён у ААТ “Пагосцкі” (251 кг) і “Уша” – 91 кг. Найбольш важкіх надояў на карову дасягнулі сельгасфіліялы “Ома” і “АграМАЗ” – адпаведна 27,6 і 22,3 кг пры сярэднераённым узроўні 14,8. Ніжэй гэтага паказчыка вынікі ў 8 вытворцаў, дзе замыкаючымі з’яўляюцца ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” і “Пагосцкі” з надоямі ў 11,3 і 11,5 кг.

Поўную версію чытайце ў № 47 газеты за 27 чэрвеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *