Бярэзінцы адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень горада

Падборка лістоў з фронту, у якіх салдаты размаўлялі са сваімі роднымі і блізкімі, тэатралізаваная міні-пастаноўка ваенных часоў… Так пачаўся мітынг у цэнтральным скверы горада, дзе, нягледзячы на дажджлівае надвор’е, трэцяга ліпеня сабралася шмат бярэзінцаў, каб ва ўрачыстых абставінах ушанаваць памяць тых, хто не баяўся пакласці на алтар перамогі сваё жыццё і да апошняй кроплі крыві змагаўся за нашу шчаслівую і яркую будучыню.

Асноўныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці і Дня горада разгарнуліся на цэнтральнай плошчы. Тут бярэзінцы маглі атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы, праверыць удачу ў латарэі, паспытаць салдацкай кашы, прыняць удзел у грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Спяём гімн разам!” і атрымаць зарад станоўчых эмоцый падчас святочнага салюту.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Бярэзінцы адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень горада: 1 комментарий

  • 8 июля 2018 в 13:59
    Permalink

    Очень красивый фейерверк был!!! Спасибо организаторам

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *