Дрэнна працуе тэлевізар? Змяні арганізацыю!

— У мяне з перабоямі працуе кабельнае тэлебачанне. Спробы знайсці майстра плёну не мелі. Што вы можаце мне параіць у такім выпадку?
А., г. Беразіно.
Адказвае юрысконсульт Бярэзінскага райвыканкама Вікторыя Анатольеўна Лапыцька:
— У выпадку, калі Вас не задавальняе якасць паслуг кабельнага тэлебачання, вы маеце права скасаваць аформлены дагавор, адмовіцца ад няякасных паслуг, якія вас не задавальняюць, і выбраць для сябе больш зручную і даступную арганізацыю.
У сваю чаргу кіраўнік Бярэзінскага вузла электрасувязі Дзмітрый Анатольевіч Агейка раіць бярэзінцам звярнуць увагу на інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA:
— Яно адкрывае ўнікальныя магчымасці для дамашняга тэлебачання і забяспечвае высокую якасць адлюстравання і стэрэагук, мае функцыі “Бацькоўскі кантроль” і “Выбранае”. Дарэчы, набор дадатковых сэрвісаў напрамую залежыць ад выбранага ТБ – пакета. Устанавіць яго проста — дастаткова быць абанентам тэлефоннай сеткі. Усю інфармацыю пра нашы паслугі можна атрымаць па нумары 130.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *