На Бярэзіншчыне пройдзе дабрачынная акцыя “Безвозмездный донор”

12 ліпеня кожны жыхар Бярэзіншчыны зноў зможа далучыцца да дабрачыннай акцыі “Безвозмездный донор”– здаць кроў у Бярэзінскай ЦРБ, тым самым, магчыма, выратаваць камусьці жыццё.

— У нашым раёне рэгулярна здаюць сваю кроў чалавек 40, – расказвае загадчыца паліклінікі УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”, урач агульнай практыкі Крысціна Аляксандраўна Крук. – Большая частка нашых донараў – жанчыны. І ў асноўным гэта людзі, якія маюць непасрэднае дачыненне да медыцыны, – урачы, медыцынскія сёстры, санітаркі. Многія здаюць кроў ужо не ўпершыню.

Быць донарам, сапраўды, карысна. За адну здачу ў донара бяруць 450 мілілітраў крыві. Гэтая колькасць аднаўляецца ў арганізме хутка, пры гэтым магутны штуршок атрымліваюць эндакрынная і імунная сістэмы арганізма. Навукоўцы сцвярджаюць, што людзі, якія рэгулярна здаюць кроў, менш хварэюць на прастудныя захворванні і грып, радзей пакутуюць ад анкалагічных і сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Бясспрэчна, далёка не кожны можа стаць донарам крыві. Мужчынам неабходна здаць агульны аналіз крыві, прайсці флюараграфічнае абследаванне і агляд тэрапеўта, а жанчынам яшчэ і агляд урача-гінеколага. Ёсць і некаторыя іншыя патрабаванні. Аб іх вам раскажуць больш падрабязна ў 313 кабінеце паліклінікі Бярэзінскай ЦРБ (тэлефон – 5-56-26.

Дарэчы, донар у дзень здачы крыві вызваляецца ад працы з захаваннем заробку, атрымлівае бясплатны сняданак (чай, шакалад, пячэнне). Донару таксама выплачваецца грашовая кампенсацыя на абед і дадаецца адзін дзень да водпуску.

— Далучайцеся да акцыі, падарыце, магчыма, камусьці шанц на жыццё, — заклікае неабыякавых людзей К.А. Крук. – Чакаем усіх жадаючых 12 ліпеня, з 10 гадзін у Бярэзінскай ЦРБ у 107 кабінеце (1 паверх, насупраць рэгістратуры).

Юлія БУКЕЛЬ.

 

На Бярэзіншчыне пройдзе дабрачынная акцыя “Безвозмездный донор”: 2 комментария

  • 12 июля 2018 в 8:31
    Permalink

    сходить можно — дело хорошее

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 9 июля 2018 в 15:33
    Permalink

    Спасибо за информацию! Обязательно схожу

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *