Крымінал за тыдзень

За мінулы тыдзень з 1 па 8 ліпеня па лініі крымінальнага вышуку ўзбуджаны 5 крымінальных спраў і 2 – па лініі іншых службаў.

ВЫКРАЛІ “АИСТ”

Невядомы вечарам 3 ліпеня па-за будынкам гасцініцы “Бярэзіна” выкраў непрышпілены дарожны веласіпед, які належыў 41-гадоваму паляводу філіяла “Здравушка-мілк”. Матэрыяльны ўрон налічвае 100 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа. Вядзецца следства.

ТРАКТАР ПРАСТОЙВАЕ

Сёлетняе жніво абяцае стаць па-сапраўднаму гарачым не толькі для земляробаў, але і для сышчыкаў.
Так, раніцай 4 ліпеня ў дзяжурную часць міліцыі звярнуўся кіраўнік ААТ “Бярэзінскі”: ноччу з машыннага двара вытворчага ўчастка «Каменны Барок» невядомы зняў размеркавальнік з трактара МТЗ-3522. Матэрыяльны ўрон аказаўся значным – 5318 рублёў 18 капеек.
Знайсці злодзея сышчыкам будзе няпроста, бо вартаўнік, які нёс варту, нічога пада-зронага ў злашчасную ноч не запрыкмеціў, а тэрыторыя надзейна агароджана.
Узбуджана крымінальная справа.

Поўную версію чытайце ў № 51 газеты за 14 ліпеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *