У Бярэзінскім раёне працягваюцца выязныя пасяджэнні каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы

 Выязныя пасяджэнні каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы працягваюцца. На гэты раз загадчыца паліклінікі, урач агульнай практыкі Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Аляксандраўна Крук, урачы­-псіхіятры­-нарколагі Вольга Дзмітрыеўна Жукоўская і Аляксей Васільевіч Завадскі правялі лекцыю ў аграгарадку Паплавы -­ на мехдвары сельгаспрадпрыемства.

— Прычыны смяротнасці ў вашым сельскім Савеце такія ж, як і ў раёне ў цэлым. У “лідарах” – хваробы сістэмы кровазвароту, анкалагічныя захворванні і смяротнасць ад знешніх прычын, ­ — гаварыла К.А. Крук. – На жаль, многія не разумеюць, жыццё – найдаражэйшая каштоўнасць. І так марна трацяць гэтае багацце – “заліваюць” праблемы алкагольнымі напоямі, бо “баяцца” прыйсці за дапамогай да спецыялістаў… Нам складана знайсці адказ на пытанне, як знізіць смяротнасць ад знешніх прычын?! Здаецца, мы праводзім велізарную прафілактычную работу. Але ўсё залежыць ад вас, не будзьце абыякавымі да свайго здароўя і раўнадушнымі да чужой бяды.

Алкагалізм – адна з галоўных праблем у грамадстве. Чалавек, які злоўжывае алка­гольнымі напоямі, быццам стаіць пад аўтаматнай чаргой: куля трапляе ў сардэчна-сасудзістую сістэму, затым – у нервовую, паступова разбурае ўвесь арганізм… Усе гэта добра ведаюць, але працягваюць выпіваць “крыху”, для настрою. А затым здзяйсняюць “подзвігі”. У большасці выпадкаў на самагубства людзі ідуць у алкаголь­ным ап’яненні. Ва ўрача-­псіхі­ятра­-нарколага на дыспансерным уліку стаяць 565 чалавек. З Паплаўскага сельскага Савета -­ 35, з аграгарадка Паплавы – 8.

У канцы пасяджэння ўсе паглядзелі фільм “Свет в конце тоннеля”, заснаваны на рэальных падзеях. Жудасныя сцэны расказваюць пра тое, да чаго можа прывесці “зялёны змей” -­ непрывабны знешні выгляд, сямейнае насілле, злачынствы, турма…

На сустрэчы ў прысутных былі і пытанні да медыцынскіх работнікаў: пра пераход паліклінікі на электроннае абслугоўванне, на колькі дзён даюць бюлетэнь, калі і каго ставяць на ўлік да ўрача­-псіхіятра-­нарколага… Асабліва цікавіла, чаму так доўга іншы раз неабходна праходзіць медыцынскую камісію.

— Для кожнага сельгаспрадпрыемства выдзяляецца пэўны дзень на праходжанне медыцынскага абследаванння, ­ — зазначыла К.А. Крук. – А вы самі не прыходзіце ў назначаны тэрмін. Вядома ж, мы не можам падстройваць работу паліклінікі пад кожнага індывідуальна. Таму іншы раз неабходна і пачакаць сваёй чаргі каля таго альбо іншага кабінета. Але, хочацца адзначыць, што ў нас дастатковая колькасць урачоў. І чэргі – мінімальныя. Да таго ж можна загадзя заказаць талон. Яшчэ адно пажаданне, калі вы ўжо прыйшлі на абследаванне, не праходзьце яго для “галочки”. Раскажыце, што вас непакоіць, прайдзіце ўсе абследаванні, якія назначыць урач. Беражліва адносьцеся да свайго здароўя!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

У Бярэзінскім раёне працягваюцца выязныя пасяджэнні каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы: 1 комментарий

  • 20 июля 2018 в 9:20
    Permalink

    Ну молодцы. Только нужно заранее предупреждать людей, тогда больше народу подтянется.

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *