Бярэзінцы — першыя ў спаборніцтвах па пляжным валейболе

Дзяржаўная ўстанова “Бярэзінская спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву” ганарыцца сваімі вучнямі: Валерыяй Вяроўкінай і Ганнай Каротчыкавай (на здымку).

Яны ўславілі сваімі поспехамі ў пляжным валейболе не толькі трэнераў спартыўнай школы, але і наш раён.
Гэтыя прыгажуні сталі першымі ў абласных спаборніцтвах сярод дзяўчат 2001–2002 гадоў нараджэння па пляжным валейболе “Алімпійскія дні моладзі” і ўзняліся на другую прыступку п’едэстала ў падобных рэспубліканскіх мерапрыемствах.
Не менш паспяхова выступілі ў гэтым летнім відзе спорту і больш юныя навучэнцы спартыўнай школы — Паліна Гулаг і Вольга Качура. Яны занялі першае месца сярод навучэнцаў спартыўных школ сярод дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння ў спартакіядзе Мінскай вобласці.

НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *