Што хаваецца за «шыфрам «112»?

Аздараўленчы лагер “Папараць-кветка” ў чарговы раз прыняў выратавальнікаў з акцыяй “Канікулы без дыму і агню”.
Гульня «Шыфр «112» аб’яднала ўсіх дзетак агульным жаданнем: стаць лепшымі, паказаць выдатныя веды па бяспецы, прыбегчы раней за ўсіх, хутчэй выратаваць умоўнага пацярпелага, а яшчэ разабрацца, дзе ядавітыя грыбы, а дзе карысныя, скласці пазл “165 гадоў пажарнай службе Беларусі”, апрануць баявое адзенне выратавальніка, патушыць умоўнае ўзгаранне, перабрацца праз балота па “купінах” і многае іншае. Выратавальнікам дапамагалі актывісты клуба юных пажарных “Сірэна” і курсант універсітэта грамадзянскай абароны Мікіта Суша. Яны працавалі на гульнёвых пляцоўках і дабіваліся ад кожнай каманды бездакорнага выканання заданняў. Як і чакалася, эмоцый і азарту было шмат! Лідарам стала каманда “Чэмпіёны”, другое месца заваявала каманда “Дружба”, два балы ім саступілі дзеці з атрада “Сябры”. Усе прызёры атрымалі дыпломы ад Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і карысныя падарункі ад МНС: буклеты, наклейкі, брашуры. Але ж галоўнае – не падарункі. Самае важнае – нашы дарагія дзеці ўспомнілі правілы ўласнай бяспекі, якія абавязкова спатрэбяцца ім у жыцці.

Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *