На Бярэзіншчыне ўшанавалі першага тысячніка

Спякотная раніца ў мінулую суботу ў ААТ “Багушэвічы”  аказалася не толькі напружанай, але і ўрачыстай. Тут ушаноўвалі першага ў раёне тысячніка на жніве —    вадзіцеля сельгасарганізацыі Леаніда Анатольевіча Антаневіча. У гонар яго на мехдвары ўзняты сцяг, яго прыехалі павіншаваць з працоўнай перамогай першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.М. Шыфрын, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Лашкоўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.А. Козел, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.В. Бурая і, вядома, гарманіст М.А. Папруга.

— Вы наш першы тысячнік, — адзначаў, вітаючы перадавіка і ўручаючы яму падзячнае пісьмо і грашовае заахвочванне ад райвыканкама, Аляксандр Мікалаевіч Шыфрын, — будзем чакаць наступных.

Ён падзякаваў  віноўніку ўрачыстасці і ўсім хлебаробам за  працу, за  старанне. Пажадаў  далейшых поспехаў і моцнага здароўя, каб без страт правесці жніво і мець дабрабыт.

Пад гармонік М.А. Папругі падарункам ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначыла працоўную перамогу Л.А. Антаневіча Валянціна Анатольеўна Козел. Слова падзякі ад усіх, хто сабраўся, таксама для яго і іншых  удзельнікаў жніва.

У гэты ж дзень Леанід Анатольевіч Антаневіч прымаў віншаванне ад старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў В.Т. Маліноўскага, які таксама выказаў вадзіцелю ўдзячнасць за працу і ўручыў каштоўны падарунак.

Усяго на ўборцы зерневых у ААТ “Багушэвічы” задзейнічана шэсць камбайнавых экіпажаў і дзве аўтамашыны на адвозцы зерня ад камбайнаў. Лідарамі сярод камбайнераў у гаспадарцы па стане на мінулую суботу былі названы Дзмітрый Уладзіміравіч Лагоўскі і Сцяпан Ігаравіч Саколін. Да запаветнай тысячы тон ім было яшчэ далёка, але адзначаны руплівасць і адданасць хлебаробскай справе, адказнасць за ўраджай.

Па стане на мінулы панядзелак таварыства “Багушэвічы” ў ліку першых у раёне па тэмпах уборкі, было ўбрана 79 працэнтаў плошчаў. Клін зерневых і зернебабовых у сельгасарганізацыі сёлета займае 975 гектараў.

Ала АЛЬФЕР.

Фота аўтара.

На Бярэзіншчыне ўшанавалі першага тысячніка: 1 комментарий

  • 7 августа 2018 в 9:24
    Permalink

    Ура!!! Молодец!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *