Аператыўная інфармацыя

Па інфармацыі райсельгасхарчу на 9 жніўня ў сярэднім па раёне было ўбрана 10873 гектары палеткаў або 77 працэнтаў ад засеянага.
Лідарамі па ўраджайнасці на гэту дату з’яўляюцца сельгасфіліял “Арэшкавічы” з паказчыкам 29 цэнтнераў з гектара, ААТ “Брадзец” (23,9) і “Багушэвічы” (23,6). Ураджайнасць вышэй за 20 цэнтнераў паказваюць таксама ААТ “Бярэзінскі”, “Месціна” і “Пагосцкі”. У сярэднім на круг па раёне атрымана па 19,9 цэнтнера з гектара.
Найбольш важкім аказаўся авёс – 26,4 цэнтнера на круг.
Па тэмпах уборачных работ наперадзе ідуць ААТ “Брадзец”, “Багушэвічы” і “Месціна”, дзе жніво амаль што завершана.
Паралельна з уборкай у гаспадарках раёна вядзецца прасаванне і звозка саломы. Гэта работа выканана адпаведна на плошчы 6169 і 3942 гектары. На 9 жніўня пад сяўбу азімага рапсу было ўзарана 2622 гектары. Вядуцца таксама сяўба аднагадовых культур, нарыхтоўка сакавітых кармоў з траў другога ўкосу і іншыя палявыя работы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *