18 жніўня ў Бярэзінскім раёне пройдзе суботнік

Для актывізацыі работы па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі сёння ў рамках Года малой радзімы ў нашым раёне праходзіць суботнік. Усім прадпрыемствам, арганізацыям, установам, незалежна ад форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам рэкамендавана на добраахвотнай аснове прыняць удзел у суботніку на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан вуліц, сквераў, зон масавага адпачынку, вытворчых і дваровых тэрыторый, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.

Сродкі, заробленыя падчас суботніка, будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне нашага горада і населеных пунктаў раёна, месцаў пахавання воінаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *