Аператыўная інфармацыя

Па інфармацыі райсельгасхарчу на 16 жніўня ў сярэднім па раёне было ўбрана 13788 гектараў палеткаў або 97 працэнтаў ад засеянага. Нагадаем, што агульная плошча жніўных работ складае 14162 гектары. Намалочана 28531 тона зерня.
Лідарамі па ўраджайнасці на гэтую дату з’яўляліся сельгасфіліял “Арэшкавічы” з паказчыкам 27,9 цэнтнера з гектара, ААТ “Брадзец” (25,2 цэнтнера з гектара) і ААТ “Багушэвічы” (24,3 цэнтнера з гектара). Ураджайнасць вышэй за 20 цэнтнераў паказваюць таксама ААТ “Бярэзінскі”, “Месціна”, “Пагосцкі”, “Першамайскі” і сельгасфіліял “Ома”. У сярэднім на круг па раёне атрымана па 20,7 цэнтнера з гектара. Найбольш важкім аказаўся авёс – ён даў па 26,9 цэнтнера з гектара.
Па тэмпах уборачных работ наперадзе ідуць ААТ “Брадзец”, “Багушэвічы”, “Пагосцкі” і сельгасфіліял “Ома”.
Паралельна са жнівом у гаспадарках раёна вядзецца прасаванне і звозка саломы, узорванне пад сяўбу азімага рапсу, сяўба аднагадовых культур, нарыхтоўка кармоў з траў другога ўкосу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *