Бярэзінскія лідары жніва

Па аператыўнай інфармацыі райсельгасхарчу на 20 жніўня 2018 года ў раёне ўбрана 99% каласавых.

Самай высокай ураджайнасці на гэту дату дасягнуў сельгасфіліял “Арэшкавічы” (дырэктар С.І. Счасны) – 27,9 цэнтнера з гектара.  Другое і трэцяе месцы па ўраджайнасці займаюць ААТ “Брадзец” (дырэктар А.М. Крук) і ААТ “Багушэвічы” (дырэктар Ю.С. Міколенка), дзе атрымана адпаведна па 25,6 і 24,4 цэнтнера з гектара. У цэлым па раёне збожжавыя культуры далі ўраджайнасць у 21 цэнтнер з гектара.

Сярод камбайнавых экіпажаў

Першае месца займае Андрэй Анатольевіч Шалепін з ААТ “Бярэзінскі”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 568 гектараў і, з улікам рапсу, намалаціў 1139 тон зерня.
Другое месца — Юрый Канстанцінавіч Гоман з ААТ “Пагосцкі”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 487 гектараў і намалаціў 1023,4 тоны зерня.
Трэцяе месца — Андрэй Васільевіч Жукоўскі з ААТ “Пагосцкі”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 424 гектары і намалаціў 1008,9 тоны зерня.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы

Першае месца — вадзіцель ААТ “Бярэзінскі” Дзмітрый Васільевіч Рахманька, які на аўтамабілі МАЗ-6501 перавёз, з улікам рапсу, 1650 тон зерня.
Другое месца — вадзіцель ААТ “Пагосцкі” Міхаіл Валер’евіч Маркоўскі, які на аўтамабілі МАЗ-6501, з улікам рапсу, перавёз 1474,1 тоны зерня.
Трэцяе месца — вадзіцель ААТ “Брадзец” Ілья Анатольевіч Ізнік, які на аўтамабілі МАЗ-555102, з улікам рапсу, перавёз 1306,9 тоны зерня.
Акрамя таго, рубеж у тысячу тон пераадолелі наступныя вадзіцелі: Леанід Анатольевіч Антаневіч (ААТ “Багушэвічы”, аўтамабіль МАЗ-6501), Аляксандр Віктаравіч Жукоўскі (сельгасфіліял “Здравушка-агра”, аўтамабіль МАЗ-555142), Аляксандр Іванавіч Крук (ААТ “Багушэвічы”, аўтамабіль МАЗ-555142), Міхаіл Мікалаевіч Салавей (ААТ “Пагосцкі”, аўтамабіль ГАЗ-53) і Аляксандр Міхайлавіч Жукоўскі (ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, аўтамабіль МАЗ-555142).

Сярод сушыльных агрэгатаў

Першае месца — аператары сушыльнага агрэгата ЗСК 40-Ш ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, дзе перапрацавана 3488 тон зерня.
Другое месца — аператары сушыльнага агрэгата ЗСК 40-Ш ААТ “Пагосцкі”, на якім перапрацавана 2950,9 тоны зерня.
Трэцяе месца займаюць аператары агрэгата ЗСК 40-Ш ААТ “Брадзец”, на якім перапрацавана 2421 тона зерня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *