На Бярэзіншчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

Дзеля будучыні нашай краіны

Адным з прыярытэтных накірункаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады з’яўляецца развіццё патэнцыялу моладзі і актыўнае ўцягванне маладых людзей у стварэнне эканомікі ведаў. Таму тэма “Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі” і стала асноўнай падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні райвыканкама Аляксандра Мікалаевіча Бабічава з педагогамі Бярэзіншчыны.

Маладзёжная палітыка

У мінулы чацвер у рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва калектыў Бярэзінскай ЦРБ наведалі інфармацыйна-прапагандысцкая група намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Міхайлавіча Навіцкага, а таксама член абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы,
генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінская Фармацыя” Вольга Вячаславаўна Маслёнкіна.

У ПМС таксама

У гэты ж дзень па тэме “Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі” адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыні Бярэзінскага раённага Савета дэпутатаў Віктара Валянцінавіча Лашкоўскага з працоўным калектывам ДУП «Бярэзінская ПМС». З асноўным дакладам перад прысутнымі выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Валянцінаўна Бурая.
Па дадатковай тэме Адзінага дня інфармавання “Аб стане аварыйнасці на тэрыторыі Бярэзінскага раёна ў 2018 годзе” слова трымаў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Бярэзінскага райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Аўтухоў.

На сустрэчу — у цэх

Сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Гамеза з членамі працоўнага калектыву ЗАТ “Будінвест” праходзіла, што называецца, без адрыву ад вытворчасці – прама ў цэху прадпрыемства. І хоць здавалася, што падобная атмасфера не надта камфортная для аналагічных мерапрыемстваў, інфармацыя парадку дня чарговага Адзінага дня інфармавання ўспрымалася прысутнымі з увагай і зацікаўленасцю.

Фота Алены МУРАЧ, Юліі БУКЕЛЬ, Алены ГРОМАВАЙ.

Поўную версію чытайце ў № 62 газеты за 22 жніўня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *