На Бярэзіншчыне прайшлі спаборніцтвы па фітнесу

Фітнесу бальзакаўскі ўзрост і лішняя вага — не перашкода. Дакладна ведаюць гэта ўсе наведвальнікі гуртка аэробікі раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный”. Тут нязменна няма адбою ад жадаючых развітацца з цэлюлітам і лішняй вагой, ды проста ўзняць настрой і атрымаць зарад бадзёрасці. Віноўніца гэтага не толькі прага прадстаўніц жаночага полу да ідэальных формаў, але і неверагодная энергія кіраўніка Надзеі Самец. Яна не стамляецца прыдумваць для сваіх дзяўчат новыя праграмы і практыкаванні, а нядаўна здзівіла ўсіх, запрасіўшы на спаборніцтвы па фітнесу. Прыняць удзел у іх змаглі як навічкі, так і тыя, якія шмат гадоў займаюцца аэробікай. Спрыяла гэтаму даступная кожнаму праграма выпрабаванняў.

Фота Алены ГРОМАВАЙ і Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Поўную версію чытайце ў № 63 газеты за 25 жніўня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *