Што вы лічыце славутасцю Беразіно?

Кожны горад адметны сваімі славутасцямі. І, пагадзіцеся, гэта не абавязкова павінен быць шыкоўны будынак… Для кагосьці славутасць — усім вядомае месца, якое “расказвае” нам гісторыю мінулага (помнік, мемарыяльны знак, будынак), для іншых – людзі, “свае” мясціны, з якімі, магчыма, звязаны нейкія падзеі ў жыцці. Іншы раз мы едзем далёка за межы краіны, каб хоць адным вокам зірнуць на іншаземныя славутасці, а тыя, што побач, часта не заўважаем.
Сёння мы вырашылі пацікавіцца ў жыхароў Бярэзіншчыны, што для іх з’яўляецца славутасцю ў Беразіно.

Дар’я СКАМЕЙКА, школьніца:

— Зараз мы жывём у Мінску. А ў Беразіно прыехала на ўсе канікулы да любімай бабулі. Славутасці? Возера па вуліцы Перамогі. Я жыву недалёка ад яго, таму кожны дзень па некалькі разоў гуляю там з сабачкам Боні. Люблю пакатацца на арэлях, пасядзець з сябрамі ў альтанцы, пазагараць… Ходзім і ў сквер, адпачыць на лавачцы, з’есці марожанае. Таксама славутасцямі лічу і абноўлены кінатэатр, басейн, цэнтральную плошчу. Адным словам, падабаецца адпачываць у бабулі.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Поўную версію чытайце ў № 63 газеты за 25 жніўня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *