Я — не мастачка, я толькі вучуся!

“Я — не чараўнік, я толькі вучуся”, — паўтараў юны паж, памочнік феі з тэлевізійнай казкі “Папялушка” і ад усёй душы дапамагаў галоўнай гераіні добрымі справамі. Вось і наша чарговая гераіня праекта ў свае дваццаць пяць гадоў ніяк не лічыць сябе мастаком, хоць ужо мае дыплом мастака-афарміцеля і кераміста, пэўны вопыт работы па спецыяльнасці. Яе карціны сталі самым каштоўным падарункам на свята для сяброў і знаёмых, а пейзажы і нацюрморты імгненна знайшлі сваіх прыхільнікаў і атрымалі станоўчыя водгукі на раённай выставе “Перазвон талентаў”. А яна ўпарта марыць навучыцца ствараць партрэты, маляваць вочы, вусны, позірк людзей так, каб праз кожны штрых альбо фарбу была відаць яркая асоба і індывідуальнасць, каб адлюстраваны на палатне чалавек не толькі пазнаў сябе, але і адкрыў нешта новае, няўлоўнае для сябе і астатніх.

Фота Алены ГРОМАВАЙ. 

Поўную версію чытайце ў № 64 газеты за 29 жніўня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *