Гавораць бярэзінцы

1-2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці праходзіць юбілейны XXV Дзень беларускага пісьменства. Наладжана больш за 80 мерапрыемстваў. Вядома ж, галоўны “госць” свята – кніга, друкаванае слова. Сёння мы вырашылі пацікавіцца ў жыхароў Бярэзіншчыны, што яны ведаюць пра такое свята – Дзень беларускага пісьменства, якія кнігі прачыталі за апошні час, якім аўтарам аддаюць перавагу і ці любяць чытаць увогуле.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ, жыхар Беразіно:


— Уменне перадаваць словы літарамі — самае найвялікшае вынаходніцтва чалавецтва, з якога ўсё пачынаецца… У дзяцінстве я быў няўседлівым хлопчыкам. Бацькі не ведалі, як мяне ўтаймаваць. Пакуль маці не навучыла чытаць. Праблема арганізацыі вольнага часу вырашылася імгненна. З той пары чытаю — і не суняць. Захапленне на ўсё жыццё. Звычайна чытаю некалькі кніжак адначасова. Зараз гэта «Звычайны шоу-бізнес» Юрыя Несцярэнкі і Льюіс Спенс «Міфы інкаў і майя». Таксама штодзень чытаю Біблію, галоўную кнігу ў маім жыцці, з якой чэрпаю натхненне і падтрымку. Любімых аўтараў няма, ёсць любімыя творы асобных пісьменнікаў. Сярод іх Эфраім Севела, Томас Манн, Марына Сцяпнова і іншыя. З беларускіх: Вінцэсь Мудроў, Андрэй Федарэнка, Валерый Гапееў. Дарэчы, я і сам пішу. Ужо выйшла некалькі кніг.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Поўную версію чытайце ў № 65 газеты за 1 верасня.

Гавораць бярэзінцы: 1 комментарий

  • 4 сентября 2018 в 8:17
    Permalink

    А мне нравится русская классика, Достоевский, Толстой, Чехов….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *