Крымінал за тыдзень

За мінулы тыдзень, з 20 па 26 жніўня, па лініі крымінальнага вышуку ўзбуджаны 3 крымінальныя справы і зарэгістраваны 3 дарожна-транспартныя здарэнні.

БЕГАЎ З НАЖОМ, ПАГРАЖАЎ

На гэта паскардзілася ў міліцыю жыхарка аграгарадка Уша.
За жанчынай з пагрозамі і кухонным нажом ганяўся непрацуючы 46-гадовы мужчына ў нецвярозым стане. Асоба выпівакі добра вядома вартавым правапарадку: на працягу апошніх двух гадоў мужчына 6 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за нанясенне пабояў сваякам.
На гэты раз міліцыянеры затрымалі парушальніка сямейнага спакою і ўзбудзілі крымінальную справу.

Поўную версію чытайце ў № 65 газеты за 1 верасня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *