Дэмаграфічная сітуацыя ў Бярэзінскім раёне за 7 месяцаў

На мінулым тыдні ў канферэнц-зале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы. Намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі, галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Аліна Паўлаўна Жызнеўская, прадстаўнікі ЦБР, РАУС, адукацыі, сацыяльнай сферы, старшыні некаторых сельскіх Саветаў абмеркавалі дэмаграфічную сітуацыю ў раёне за 7 месяцаў бягучага года.

Падрабязней аб дэмаграфічнай сітуацыі гаварыла загадчыца паліклінікі Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Аляксандраўна Крук. Яна адзначыла, што за 7 месяцаў гэтага года ў раёне нарадзілася 156 дзяцей, што на 2 дзіцяці менш у параўнанні з мінулым годам. У горадзе нарадзілася 88 немаўлят або 7,5 на 1000. І гэта на чатыры дзіцяці больш, чым у мінулым годзе. У сельскай мясцовасці нарадзілася 68 дзяцей. Тут нараджальнасць знізілася на 6 дзяцей.
Гаварылі і пра “сумныя” лічбы. Памерла ад усіх прычын 240 чалавек, што на 2 менш за аналагічны перыяд мінулага года. Гарадскіх жыхароў 74 чалавекі (у 2017 годзе — 74), сельскіх — 166 (у 2017 годзе — 168). 122 мужчыны і 118 жанчын. За аналагічны перыяд мінулага года мужчын памерла 135 чалавек, жанчын — 107. За 7 месяцаў 2018 года асоб працаздольнага ўзросту памерла 49 чалавек (у 2017 годзе — 42 чалавекі). Людзей, маладзейшых за працаздольны ўзрост — 2 (у 2017 годзе — 1). А асоб, старэйшых працаздольнага ўзросту — 189 чалавек (78,8%).
К.А. Крук адзначыла і асноўныя прычыны смяротнасці. Ад хвароб сістэмы кровазвароту — 110 чалавек, у 2017 годзе — 112. Зніжэнне колькасці памерлых на 2 чалавекі ці 1,8%. Ад новаўтварэнняў памерла 26 чалавек. Адзначаецца рост на 3 чалавекі. З-за хвароб органаў дыхання памерла 14 чалавек. У 2017 годзе — 6 чалавек — рост смяротнасці на 8 чалавек. Хваробы органаў стрававання сталі прычынай смяротнасці 10 чалавек. Ад хвароб органаў мочапалавой сістэмы памёр 1 мужчына пенсійнага ўзросту. Смяротнасць знізілася на 5 выпадкаў. Ад знешніх прычын памерла 17 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года — 23. 14 мужчын і 3 жанчыны. Сельскіх жыхароў — 13 чалавек, гарадскіх — 4.
Па прычыне старасці пайшлі з жыцця 44 чалавекі (мінулы год — 34).
На пасяджэнні прааналізавалі і прычыны смяротнасці ў працаздольным узросце. Па статыстычных дадзеных, за 7 месяцаў гэтага года памерла 49 чалавек (мінулы год — 42) працаздольнага ўзросту — 39 мужчын і 10 жанчын. 17 гарадскіх жыхароў і 32 сельскіх.
На жаль, памерла шмат людзей працаздольнага ўзросту (12 чалавек) ад знешніх прычын: 11 мужчын і 1 жанчына. Прычыны “традыцыйныя”: утапленні — 1 чалавек, самагубства — 3 чалавекі, забойствы — 1 чалавек, атручванні алкаголем — 3 чалавекі, траўмы, звязаныя з транспартнымі сродкамі — 2 чалавекі, іншыя знешнія прычыны — 2 чалавекі. Узрост памерлых: 18-29 гадоў — 4, 30-39 — 1, 40-49 — 2, 50-59 — 5.
Падводзячы вынікі пасяджэння, У.М. Навіцкі звярнуў увагу на абавязковае праходжанне медагляду, які дазваляе своечасова выявіць хваробы і пачаць лячэнне. Уладзімір Міхайлавіч зазначыў, што неабходна пастаянна выступаць з прафілактычнымі лекцыя мі ў школах, на бацькоўскіх сходах, у працоўных калектывах, выязджаць у сельскую мясцовасць. Рабіць усё магчымае, каб навучыць людзей клапаціцца аб сваім здароўі.
Пасяджэнні каардынацыйнага савета, у тым ліку і выязныя, будуць працягвацца, каб трымаць пытанні дэмаграфічнай бяспекі пад кантролем.

Юлія БУКЕЛЬ.
На здымку: на пасяджэнні каардынацыйнага савета.
Фота аўтара.

Дэмаграфічная сітуацыя ў Бярэзінскім раёне за 7 месяцаў: 1 комментарий

  • 7 сентября 2018 в 9:32
    Permalink

    Ужас! Сколько людей молодых умирает. Им бы жить и жить

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *