У Беразіно адбыўся семінар для прадпрымальнікаў

Апошнім часам шмат увагі кіраўніком дзяржавы надаецца развіццю суб’ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці. Многае ўжо зроблена для ўдасканалення дзелавога клімату і паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу ў краіне. Паспяхова рэалізуецца дзяржаўная праграма развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Станоўчыя змены прынеслі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 “Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання” і Дэкрэт № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, якія ўступілі ў законную сілу адпаведна 1 студзеня і 26 лютага бягучага года. Абмеркаванню гэтых дакументаў і многім іншым аспектам арганізацыі і вядзення ўласнай справы быў прысвечаны семінар для індывідуальных прадпрымальнікаў і суб’ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці раёна. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Бярэзінскага райвыканкама і Мінаблвыканкама, банкаўскіх структур, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама, упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Бярэзінскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Барысаўскім раёне і іншых службаў.

Поўную версію чытайце ў № 68 газеты за 12 верасня.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *