Каму перашкаджае альтанка?

У нас, у двары жыллёвабудаўнічага кааператыва “Маладзёжны”, добрая дзіцячая пляцоўка. Ёсць і пясочніца, і дзіцячая горка, стаіць альтанка, побач арэлі.
І альтанку, і арэлі ўстанавілі і пафарбавалі самі жыхары кааператыва – мужчыны, якіх можна назваць толькі добрымі і клапатлівымі гаспадарамі. Вельмі добраўпарадкавана і зручна: пакуль дзеткі гуляюць, ёсць дзе ўладкавацца і бацькам, каб паназіраць за імі.
Аднак камусьці гэта прыйшлося не даспадобы. І мы, матулі ды бабулі, сталі заўважаць, што нашу альтанку нехта паціху “залівае” пажаранебяспечным мазутам. Таму усе разам вырашылі праз газету звярнуцца да гэтага шкодніка: “Калі ласка, не губі нашу альтанку! Пачуй нас! Каб нам не прыйшлося звяртацца за дапамогай да мясцовай улады”.

Святлана ЮШКЕВІЧ, Інга ЦЭДРЫК, Анжаліка АСАДЧАЯ, Святлана ЛАЎРЭНЦЬЕВА, Ала ІЗМЕР, Алена ЛЕБЕДЗЬ, Таццяна КАЗАК, Святлана ФАТАХАВА,
Алена БУРАЯ, Анатолій ВЕТУШКА, Ала ЗАТАЙДУХ, Аляксандр САСКАВЕЦ і іншыя.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *