Зямляк сусветнай вядомасці

21 верасня каляндар у чарговы раз прыгадаў нам дату нараджэння слыннага сына Бярэзіншчыны і роднай Беларусі Мікалая Аляксандравіча Барысевіча. У гэты дзень акадэміку з сусветным іменем споўнілася б 95 гадоў. Наша бярэзінская зямля падарыла свету чалавека з ліку тых, хто вызначае інтэлектуальны воблік нацыі, беларускай, савецкай і сусветнай навукі. Барысевіч — наш гонар, адзін з самых вядомых, самых тытулаваных беларускіх фізікаў. Першы беларус, які стаў акадэмікам саюзнай Акадэміі навук. Узнагарод і званняў, самых прэстыжных, у Барысевіча столькі, што хапіла б на вялікі калектыў, на некалькі лёсаў: Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, адзначаны ўсімі самымі ганаровымі ордэнамі сваёй краіны, узнагародамі іншых краін.

Поўную версію чытайце ў № 72 газеты за 26 верасня.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *