Дабрачынныя праекты

На мінулым тыдні ў канферэнц-зале райвыканкама прайшло пасяджэнне, на якім прадстаўнікі сацыяльнай сферы абмеркавалі рэалізацыю Комплексу мер па прыцягненні замежнай дабрачыннай дапамогі ў Бярэзінскі раён на перыяд да 2020 года.

З дакладам выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Васільеўна Калячка. Яна засяродзіла ўвагу на дабрачынных замежных праектах, якія паспяхова рэалізуюцца ў Беларусі. Напрыклад, гуманітарная праграма “Карані травы” рэалізуецца праўленнем Японіі. Асноўная мэта — дапамагчы людзям, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступстваў.
Затым начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Міхайлаўна Барауля расказала прысутным, якія дакументы неабходна сабраць, каб была магчымасць далучыцца да дабрачынных праектаў, атрымаць на іх грант.
Юлія БУКЕЛЬ.
На здымку: В.В. Калячка выступае з дакладам.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *