У Беразіно прайшоў фінальны чэмпіянат па валейболе

 

У раённай комплекснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву 26 верасня прайшлі занальныя спаборніцтвы УУС Мінаблвыканкама па валейболе. За права ўвайсці ў фінал змагаліся каманды Бярэзінскага, Крупскага, Чэрвеньскага і Пухавіцкага аддзелаў унутраных спраў.
Напружаная спартыўная барацьба ішла на пляцоўцы некалькі гадзін. У выніку гульняў і быў вызначаны ўдзельнік фіналу. Ім стала каманда Крупскага аддзела ўнутраных спраў. Яна ўпэўнена абышла сваіх сапернікаў. Другое месца заняла каманда вартавых правапарадку Чэрвеньскага раёна, а замкнулі тройку міліцыянеры нашага раёна.

НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *