Заўтра ў Бярэзінскай ЦРБ пройдзе акцыя «Дабрачынны донар»

Далучайцеся да акцыі, падарыце, магчыма, камусьці шанц на жыццё. Усіх жадаючых чакаюць 4 кастрычніка з 9 гадзін у Бярэзінскай ЦРБ у 107 кабінеце (1 паверх, насупраць рэгістратуры).
Нагадаем,  далёка не кожны можа стаць донарам крыві. Мужчынам неабходна здаць агульны аналіз крыві, прайсці флюараграфічнае абследаванне і агляд тэрапеўта, а жанчынам яшчэ і агляд урача-гінеколага. Ёсць і некаторыя іншыя патрабаванні. Аб іх вам раскажуць больш падрабязна ў 313 кабінеце паліклінікі Бярэзінскай ЦРБ (тэлефон – 5-56-26).

 

Заўтра ў Бярэзінскай ЦРБ пройдзе акцыя «Дабрачынны донар»: 1 комментарий

  • 4 октября 2018 в 11:15
    Permalink

    Ужо схадзіў, здаў! Цудоўная акцыя. Прыемна ўсведамляць, што ты дапамагаешь камусьці палепшыць здароўе.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *