Бярэзінцы на “Языльскай дзясятцы”

29 верасня ў горадзе Старыя Дарогі прайшоў XXXI Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка». Тут у пэўных відах спаборніцтваў бралі ўдзел і бярэзінскія аматары здаровага ладу жыцця.

Так, на дыстанцыі ў 500 метраў сярод дзяцей ва ўзросце ад 7 да 11 гадоў другім фінішаваў вучань ДУА “СШ № 2 горада Беразіно” Захар Зябко ў сваёй узроставай групе. Апрача гэтага хлапчука, у школьным камандным забегу на 2,5 кіламетра сярод дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў удзельнічала каманда СШ №2.
У традыцыйнай сямейнай эстафеце 3 па 500 метраў нядрэнна сябе паказалі Ірына Аляксандраўна Зябко з сынам Захарам і дачушкай Алінай.
На дыстанцыі ў 10 кіламетраў 22-ое месца ў сваёй узроставай катэгорыі заняла Настасся Міхайлаўна Ішчанка, фінішаваў і стаў дзевятнаццатым у абсалютным заліку Міхаіл Георгіевіч Сынкоў. Справілася з заданнем і Ірына Аляксандраўна Зябко.
Ды і ніяк нельга не адзначыць сямейны дуэт. Так, Павел Валер’евіч Гушчын у сваёй узроставай групе паказаў адзінаццаты час і стаў 54-ым у агульным заліку, а яго жонка — Марына Мікалаеўна Грынкевіч-Гушчына заняла адпаведна 9-ае месца і стала 92-ой у агульным заліку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *