А хто ў нас самы хуткі?

У суботу, 29 верасня, у турыстычным цэнтры «Юнацтва» адбылася раённая штогадовая спартакіяда па лёгкай атлетыцы сярод калектываў фізічнай культуры. Спаборніцтвы праходзілі ва ўзроставых катэгорыях да 35 гадоў і ад 35 гадоў і старэй асобна сярод мужчын і жанчын.

У праграмме былі: эстафета 4 па 100 метраў; бег 800 метраў сярод жанчын і бег 1,5 кіламетра сярод мужчын.
Тут з “вікторыяй” віншавалі каманду Бярэзінскага райвыканкама, другімі фінішавалі прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, трэцяй стала каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У пяцёрку лепшых увайшлі каманды РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” і УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”.
Усе ўзнагароджаны грашовымі прызамі і граматамі.
У гэты дзень у турыстычным цэнтры з восеньскага легкаатлетычнага кросу стартавала раённая спартакіяда бярэзінскіх вучняў. Яна сабрала 148 спрынтараў з 13 устаноў сярэдняй адукацыі, якія змагаліся ў залежнасці ад узросту на дыстанцыі ад 500 да 3000 метраў.
У выніку напружанай і ўпартай барацьбы пачэснае першае месца занялі вучні ДУА «Капланецкі ВПК дзіцячы садок-сярэдняя школа”. Другімі сталі вучні ДУА «Сярэдняя школа №3 горада Беразіно”, трэцяй — каманда ДУА “Гарэніцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”.
У дзясятцы мацнейшых былі вучні СШ №2, Бярэзінскай гімназіі, Любушанскай, Ушанскай, Дзмітравіцкай, Брадзецкай і Багушэвіцкай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *