Педагогі Бярэзіншчыны адзначаюць прафесійнае свята

Настаўнік. Адно толькі слова, а як многа яно ўвабрала значэнняў.  Настаўнік — незвычайная прафесія, якая звязана з дзяцінствам і патрабуе… Ды чаго толькі не патрабуе цяжкая педагагічная справа? Быць адначасова і выхавальнікам, і псіхолагам, і мастаком, і артыстам, і сябрам, і дарадцам. Ці мала яшчэ кім даводзіцца быць настаўніку! Яго працу ніяк нельга ўціснуць у рамкі працоўнага дня. Сшыткі, якія неабходна правяраць кожны дзень. Сур’ёзная метадычная падрыхтоўка да ўрокаў, што даймае ўначы. Розныя пазакласныя мерапрыемствы, ідэі якіх прыходзяць нават у краме альбо цырульні. І ўсё для таго, каб не толькі навучыць дзяцей неабходнаму, але і захаваць у іх душах і сэрцах галоўнае — чалавечнасць.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Поўную версію чытайце ў № 75 газеты за 6 кастрычніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *