Кастрычнік — месяц навядзення парадку

Як мы ўжо паведамлялі, у адпаведнасці з распараджэннем Мінскага аблвыканкама і распараджэннем Бярэзінскага райвыканкама, з 1 па 31 кастрычніка аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.
Разам з зацвярджэннем плана мерапрыемстваў месячніка, рэкамендавана 13 і 27 кастрычніка правесці суботнікі з максімальна эфектыўным удзелам работнікаў і ўсяго насельніцтва, вызначыўшы неабходныя аб’ёмы работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, адказных асоб за арганізацыю работы на замацаваных тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, у населеных пунктах.
Важна, каб у навядзенні парадку прынялі ўдзел усе жыхары раёна. Наша зямля, зямля на якой мы жывём, павінна быць чыстай і ўтульнай. Гэта адна з мэт месячніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *