Мерапрыемствы да Дня маці

14 кастрычніка — Дзень маці. Гэтае свята, можна сказаць, зусім маладое, з’явілася ў нашым календары толькі ў 1996 годзе, але адразу ж “прыжылося” і стала сямейным, шчырым і сардэчным. Нават перарасло ў Тыдзень маці, які сёлета распачаўся ў краіне, і, вядома ж, у нашым раёне з 9 кастрычніка.

Запланавана шмат мерапрыемстваў.

Ва ўстановах адукацыі наладжаны конкурсы малюнкаў, сачыненняў да Дня маці.

12 кастрычніка ў 11.00 у школе мастацтваў адбудзецца ўрачысты канцэрт “Земной поклон, родная мама” для шматдзетных маці, адзначаных ордэнам Маці.

Таксама 12 кастрычніка ў 11.00 у Бярэзінскім ТЦСАН пройдзе пасяджэнне клуба для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў . А ў 17.30 – пасяджэнне клуба “Доверие”.

14 кастрычніка ў 12.00 у раённым цэнтры культуры пройдзе ўрачыстае мерапрыемства “Дочки-матери”.

15 кастрычніка ў 15.00 у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Лазурный” адбудзецца сустрэча са свяшчэннаслужыцелем.

З 10 па 16 кастрычніка ў ТЦСАН будзе наладжана выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Умелые руки”.

Вядома ж, пройдуць святочныя канцэрты і ва ўстановах адукацыі, сельскіх дамах культуры.

На працягу Тыдня маці ў кінатэатры наладжаны дзень адчыненых дзвярэй для шматдзетных сем’яў, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот, адзінокіх матуль.

Супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама на працягу Тыдня маці правядуць кансультацыі па пытаннях назначэння і выплаты сямейнага капітала, ільготах для шматдзетных сем’яў. Таксама кансультацыі сем’ям правядуць работнікі аддзела ЗАГС, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, юрысты.

Вядома ж, не за застануцца без увагі і жанчыны, якія сустракаюць свята ў радзільным аддзяленні Бярэзінскай ЦРБ. Іх таксама чакаюць віншаванні, падарункі, сюрпрызы.

Далучайцеся да мерапрыемстваў!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *