Пачаліся спаборніцтвы па валейболе

15 кастрычніка на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” у рамках штогадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры пачаліся гульні па валейболе.
За званне самай лепшай каманды ў гэтым відзе спорту вырашылі сёлета пазмагацца прадстаўнікі дзесяці каманд — Бярэзінскага райвыканкама, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, філіяла “Здравушка-агра”, цэнтральнай раённай бальніцы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лясгаса, аддзела ўнутраных спраў, аддзела па надзвычайных сітуацыях і аматараў. Усе яны ў ходзе гульняў павінны вызначыць тройку мацнейшых.
— У мінулым годзе пераможцай стала каманда выратавальнікаў, — робіць папярэдні прагноз дырэктар фізкультурна–аздараўленчага цэнтра “Лазурный” Васілій Аўчарэнка, — аднак цікава будзе даведацца, хто сёлета ўвойдзе ў тройку мацнейшых валейбольных каманд раёна. Частка з іх аднавіла свой склад і нават паспела нядрэнна падрыхтавацца да спаборніцтваў. Пэўны клас гульні быў паказаны ў першы дзень спаборніцтва.
Аднак, заўважу, рабіць прагнозы — няўдзячная справа. Таму лепш за ўсё з 18 гадзін сачыць за гульнямі непасрэдна ў спартыўнай зале цэнтра. Яны праходзяць у буднія дні да 31 кастрычніка.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *