Пустуючым будынкам — новае жыццё

Ідзе час, а разам з ім многае мяняецца. Гэта заканамернасць. Адзін з прыкладаў – пустуючыя будынкі, якія вызваляюцца ў выніку закрыцця або пераносу тых ці іншых арганізацый і ўстаноў. Як зноў удыхнуць у іх жыццё, зрабіць так, каб яны прыносілі карысць? У нашай дзяржаве прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгламентуюць перадачу такой уласнасці прадпрымальным людзям на выгадных умовах.

Выкарыстаць такую магчымасць можна ў самы бліжэйшы час і набыць будынкі ў Бярэзінскім раёне праз аўкцыёны. Аўкцыёны пройдуць 1 і 2 лістапада ў камітэце “Мінскаблмаёмасць” (г. Мінск, вул. Чкалава, 5).
1 лістапада для продажу будуць прапанаваны капітальныя будынкі былых школ у вёсках Каменны Барок, Калініна і Міхалёва.
У Каменным Барку (Капланецкі сельсавет) гэта комплекс аднапавярховых будынкаў з прыбудовамі. Пачатковая цана даволі прымаль-ная – 20 507,46 рубля.
У вёсцы Калініна (Паплаўскі сельсавет) выстаўлены на продаж двухпавярховы будынак з падсобнымі памяшканнямі і падвальным паверхам агульнай плошчай 2025,5 квад-ратных метра. Яго пачатковы кошт 103005,70 рубля.
Двухпавярховы будынак з падсобнымі памяшканнямі і падвальным паверхам, плошчай 1964,3 квадратных метра, прапануецца і ў вёсцы Міхалёва (Багушэвіцкі сельсавет). Пачатковая цана – 120199,32 рубля.
2 лістапада для продажу на аўкцыёне будзе прапанавана былая школа ў аграгарадку Сяліба (Капланецкі сельсавет) – двухпавярховы будынак з падвалам і прыбудовай, агульная плошча – 1791,8 квадратных метра. Пачатковы кошт – 161867,02 рубля.
Акрамя таго, у горадзе Беразіно на продаж выстаўлены тры будынкі КУП “Бярэзінскі РКБА”, размешчаныя па вуліцы Новабазарнай. Адпаведны кошт кожнага з іх – 14200, 25300, 18000 рублёў, агульная цана – 57500 рублёў.
Ёсць магчымасць набыць будынкі былых магазінаў у вёсках Шавярнічы (Дзмітравіцкі сельсавет), кошт — 6194, 93 рубля, і Трасцянка (Бярэзінскі сельсавет) – 31326,55  рубля.
Па ўсіх пытаннях набыцця названых будынкаў можна звяртацца ў Бярэзінскі райвыканкам па тэлефоне 5-52-87.
Аблічча кожнага населенага пункта мяняецца намаганнямі не толькі ўлады, але і яго жыхароў. Адзін са спосабаў – новае жыццё пустуючым будынкам, іх карыснае і даходнае выкарыстанне. Садзейнічае гэтаму і адзін з апошніх указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 “Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання”, які спрашчае ўмовы вядзення бізнесу для прадпрымальнікаў, што працуюць у сельскай мясцовасці і малых гарадскіх пасяленнях. Указ дапаўняе вызначаны Дэкрэтам №6 “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці” комплекс мер па развіцці прадпрымальніцтва. Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, атрымалі права на працягу бліжэйшых пяці гадоў ажыццяўляць у сельскай мясцовасці рознічны гандаль у гандлёвых аб’ектах, на гандлёвых месцах на рынках, на кірмашах, грамадскае харчаванне ў адпаведных аб’ектах, аказанне бытавых паслуг у больш ліберальных умовах. У адпаведнасці з указам пашыраецца льготны рэжым падаткаабкладання і вызваляе індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб ад фармальнасцей пры атрыманні падатковых ільгот. Размова ідзе аб ільготах па падатках на дабаўлены кошт, на нерухомасць і зямельны падатак, а таксама аб падатках на прыбытак, падаходны і адзіны падаткі.
Прадастаўляюцца і іншыя прэферэнцыі, якія датычаць атрымання ліцэнзій на рознічны гандаль алкаголем, набыцця аб’ектаў нерухомасці і гэтак далей.

Ала АЛЬФЕР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *