Мужчыны абараняюць Радзіму ўсё жыццё

У сераду вярнуліся дамоў з пачэснымі граматамі, падзякамі і падарункамі камандавання 8-ай брыгады радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны чацвёра бярэзінцаў — Анатолій Уладзіміравіч Шабан, Ігар Уладзіміравіч Пшанічнік, Уладзімір Мікалаевіч Еўдалюк і Артур Васільевіч Каршуноў (на здымку).
У свой час яны сумленна выканалі воінскі абавязак, звольніліся ў запас і сёння ўжо слывуць вопытнымі работнікамі  на сваіх прадпрыемствах. Прызнаць у іх “навабранцаў” складана, але гэта так — усе яны зноў апранулі вайсковую  форму, акунуліся ў армейскія будні і нават другі раз вымавілі словы прысягі. Яны сталі ўдзельнікамі другога этапу комплекснай праверкі войскаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *